Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Гэта значна лепш, чым у Беларусі». Ці страшна жыць у Сінгапуры, дзе могуць адлупцаваць (цяпер і за скам)

У Сінгапуры ўжо б’юць палкамі за рабункі, феерверкі, харасмент і незаконны ўезд, а цяпер будуць біць і за скам. Спыталі ў беларуса, які жыў у гэтай краіне некалькі гадоў, ці варта асцерагацца пакарання турыстам і рэлакантам.

13 каментарыяў

З 2020 года скамеры «развялі» сінгапурцаў на $2,9 млрд (гэтая сума супастаўная з гадавым ВУП невялікай краіны кшталту Белізу ці Каба-Вердэ). Аднак узаконенае біццё ратангавымі палкамі з пункту гледжання еўрапейца выглядае даволі экстравагантна, тым больш для такой тэхналагічна і эканамічна развітай дзяржавы, як Сінгапур.

Біццё ў Сінгапуры — часта як дадатак да асноўнага пакарання — прадугледжана за больш чым 40 злачынстваў. Асуджанага (так караюць толькі мужчын ад 16 да 50 гадоў) прывязваюць да лаўкі і б’юць палкай даўжынёй 1,2 метры па аголеным сядалішчы. 

Падарожнікаў і рэлакантаў можа зацікавіць своеасаблівая норма з сінгапурскага Закона аб іміграцыі: за незаконны ўезд у Сінгапур ці перавышэнне тэрміну знаходжання больш чым на 90 дзён пагражае да шасці месяцаў турмы і не менш за тры ўдары палкай

Пры гэтым парушальніцу (ці мужчыну старэйшага за 50 гадоў) замест удараў пакараюць штрафам да 6000 мясцовых даляраў, каля $4600.

З даклада Дзярждэпартамента ЗША вядома, што ў 2016 годзе ўлады Сінгапура пакаралі палкамі 987 чалавек, з якіх 373 (гэта значыць больш за траціна) былі замежнікамі.

Unsplash

«Сінгапур сапраўды моцна пакутуе ад скамераў»

Ці варта асцерагацца пакарання ратангавымі палкамі законапаслухмяным і добрасумленным рэлакантам і турыстам? Пагаварылі пра гэта з Антонам*, які жыў і працаваў у Сінгапуры амаль 10 гадоў — і ні разу не быў біты палкамі.

— Пачну з таго, што Сінгапур — гэта маст хэв для падарожнікаў. Ды і для працы і жыцця гэта выдатнае месца. Калі вы — законапаслухмяны чалавек, вам не варта баяцца, што вас тут пакалоцяць палкамі.

Навіну пра тое, што ў Сінгапуры скамераў будуць біць палкамі, я ўспрымаю як хайпавую. Зараз растлумачу чаму.

Сінгапур сапраўды моцна пакутуе ад скамераў. Іх галоўныя ахвяры — гэта сінгапурскія пенсіянеры, якія зарабілі за сваё жыццё мільёны даляраў. Вось на іх у асноўным і спецыялізуюцца прафесійныя скамеры, якія «разводзяць» пажылых людзей на велізарныя грошы.

Як гэта выглядае? У мяне ёсць сінгапурская сім-карта, і мне скамеры таксама рэгулярна тэлефануюць. Прыходзіць званок з незнаёмага нумара, і калі падняць слухаўку, нейкі чувак з моцным індыйскім акцэнтам пачынае табе нешта прапаноўваць. Часта яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі сінгапурскіх дзяржаўных органаў, напрыклад МУС. Я выдатна разумею, што калі б сінгапурскія ўлады па нейкай прычыне захацелі са мной звязацца, даслалі б ліст ці e-mail. Але, відавочна, гэта разумеюць не ўсе.

Самі званкі паступаюць звычайна з нейкіх замежных нумароў — з М’янмы, Тайланда, адкульці з раёна «Залатога трохкутніка» [рэгіёна ў памежных горных абласцях гэтых дзвюх краін і Лаоса, вядомага буйной вытворчасцю опіуму, гераіну, метамфетаміну]. Гэта значыць самі скамеры ў большасці выпадкаў сядзяць не ў Сінгапуры. Зразумела, што ўлады не будуць даставаць іх адтуль і прывозіць у краіну, каб караць палкамі. Гэта, хутчэй, такая інфармацыйная мера. Жыхарам Сінгапура паказваюць, што ўлады не закрываюць вочы на праблему. Ну і нейкі сігнал мясцовым саўдзельнікам скамераў дасылаюць.

Unsplash

Для законапаслухмяных грамадзян Сінгапур — гэта вельмі бяспечнае месца. Тут вельмі шмат відэакамер, і ніхто, асабліва паліцыя, не будзе цябе проста так біць палкамі. Для такога рашэння ёсць суддзя, следчыя. У гэтых адносінах у Сінгапуры нашмат лепш, чым у Беларусі. Сама сінгапурская паліцыя вельмі ветлівая, папераджальная. Калі чалавек выпіў, але не дэбашырыць, не чапляецца да навакольных — паліцэйскія яму дапамогуць і давязуць да дома.

Дадам яшчэ пару слоў пра сінгапурскіх чыноўнікаў. У краіне мінімум карупцыі, таму што чыноўнікі зарабляюць на ўзроўні топ-менеджараў буйных кампаній. У іх вялікія заробкі — але яны і працуюць адпаведна. Мне добра запомнілася, як яны сур’ёзна ставіліся да выратавання людзей у перыяд пандэміі кавіда. З усіх сіл імкнуліся пераканаць людзей, каб тыя радзей выходзілі з дому, не ставілі пад пагрозу пажылых людзей.

Увогуле, Сінгапур — выдатнае, бяспечнае месца для падарожнікаў і тых, каму пашанцуе тут працаваць.

* —  імя апавядальніка зменена па яго просьбе; сваю пазіцыю і працадаўца ў Сінгапуры ён таксама прасіў не раскрываць.

Чытайце таксама
«Выберу тое, што прасцей». Чаму багатыя айцішнікі ідуць на пірацкія стрымінгі
«Выберу тое, што прасцей». Чаму багатыя айцішнікі ідуць на пірацкія стрымінгі
«Выберу тое, што прасцей». Чаму багатыя айцішнікі ідуць на пірацкія стрымінгі
З Netflix, HBO, Apple ды іншымі нешта не так?
47 каментарыяў
«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як нас бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі (ён пажыў у Мінску, Маскве і Кракаве)

Размаўляе на беларускай не горш (цi лепш?), чым беларусы.
1 каментарый
«Гэта значна лепш, чым у Беларусі». Ці страшна жыць у Сінгапуры, дзе могуць адлупцаваць (цяпер і за скам)
«Гэта значна лепш, чым у Беларусі». Ці страшна жыць у Сінгапуры, дзе могуць адлупцаваць (цяпер і за скам)
«Гэта значна лепш, чым у Беларусі». Ці страшна жыць у Сінгапуры, дзе могуць адлупцаваць (цяпер і за скам)
У Сінгапуры ўжо б’юць палкамі за рабункі, феерверкі, харасмент і незаконны ўезд, а цяпер будуць біць і за скам. Спыталі ў беларуса, які жыў у гэтай краіне некалькі гадоў, ці варта асцерагацца пакарання турыстам і рэлакантам.
13 каментарыяў
«Тупа шкада свайго жыцця». Споведзь распрацоўніка, які пасля калоніі змог уладкавацца толькі на $500 і наогул усё складана

Што вы ведаеце пра роспач? Калонія, двухгадовыя пошукі працы, штрафы за выкананую працу, заробак у $500 плюс траплянне ў «чорны спіс».
22 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

В Белоруссии соблюдаются права человека и закон - милиция никого палками не бьёт, как в Сингапуре

0

Спасибо, шикарная шутка

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

в Европах, к сожалению, победил ложный гуманизм. За всякие мелкие кражи и их попытки, за которые сейчас по факту отпускают, было бы очень полезно публично отхлестать по попе.

1

Публично не обязательно, но продолжительная сильная но безопасная боль как мотиватор против преступлений это очень даже действенно и рационально, а главное - демократично! Например что делать Сингапуру со злостными гонщиками? Штраф - так там много богатых людей которые к ним отнесутся как к расходу за удовольствие. Тюрьма - так это сильно дорого для налогоплательщиков. А вот зато зад с обдертой кожей болит одинаково независимо от net worth его носителя

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 лістапада 2025, 01:44

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

подозреваю, психологический аспект такого наказания не менее важен физического. Во всяком случае, можно запросто варьировать соотношение. Особенно для культур, где "потеря лица" важная часть поведения.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

После каждого Sprint review тоже стоило бы палок выписывать.

0

Боцману, за то, что он гребцов фиговых набрал.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-1

Таки Ви хороший? В чатах в рабочее время сидите.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
-2

А нельзя? Это Вам такие гребцы нужны, которые не поднимая головы?)) Тогда оплата труда должна быть соответствующей.
Если же Вы не готовы так платить, то зачем с Вами связываться?) Получается, что либо вы не способны договориться с заказчиками с хорошей оплатой, либо хотите себе оставить слишком большую долю этой оплаты.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-1

Вам никто ничего не должен.
"Ваши ожидания, ваши проблемы"...

-1

Барт в своем репертуаре. 🤦‍♂️Ему пишут про одно, а он отвечает непонятно про что
"Как дела?"
"Патамушта"
Ну вот где в сообщении на которое ты отвечал был хоть намек на то, что кто то кому то хоть что то должен? 🤦‍♂️

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
-1

Тогда можно сказать, что и Вам никто ничего не должен)) "Ваши ожидания, ваши проблемы..."))

-1

Таки ми с тобой уже это обсуждали. И таки не поняли, какое тебе дело до моего рабочего графика и качества работы. Но я вижу этот вопрос тебя до сих пор интересует. Сможешь объяснить почему?
Ну и самое главное. Как моя хорошесть или плохость работы связана с тем фактом, что ты нанял фиговых гребцов. И палками надо за это бить тебя?