У 2024 годзе ў Мінску купілі кватэр амаль на $1,7 млрд — гэта рэкорд

А ўгод куплі-продажу ўкладзена як ніколі шмат, — вынікі года падвёў рэсурс нерухомасці Realt.by.

11 каментарыяў

Як паведамляе партал, кошт за метр у Мінску за год вырас на 17%, квадратны метр у сталіцы падаражэў на 233 долары і цяпер каштуе 1615 долараў. Пры гэтым аднапакаёўкі (таксама ў Мінску) за год падаражэлі ў сярэднім на 10 тысяч долараў — іх сярэдняя цана перавысіла 60 тысяч долараў. 

Амаль 70% угод сёлета здзяйснялася з кватэрамі цаной ад 50 да 100 тысяч долараў. Доля ўгод з кватэрамі да 50 тысяч долараў — 16%. Гэта мінімальны паказчык за 10 гадоў.

Колькасць угод з кватэрамі даражэйшымі за 100 тысяч долараў вырасла на 4% і складае 15% ад усяго масіву. Гэта максімальны паказчык за 10 гадоў.

А яшчэ, паводле даных Нацбанка, павялічылася агульная сума крэдытаў, выдадзеных на жытло: толькі за 10 месяцаў 2024 года яна склала ва ўсёй краіне больш за 3 млрд рублёў (або прыкладна 900 млн долараў), і гэта больш, чым у 2023 годзе.


Читать на dev.by