ЗША хочуць заблакаваць куплю Microsoft студыі Activision Blizzard
Федэральная гандлёвая камісія ЗША звярнулася ў суд з патрабаваннем заблакаваць угоду па продажы студыі.
Паводле даных Reuters, угода па куплі Activision Blizzard за $68,7 мільярда стварае пагрозу канкурэнцыі. «Мы імкнемся перашкодзіць Microsoft атрымаць кантроль над асноўнай незалежнай гульнявой студыяй і выкарыстоўваць яе для нанясення шкоды канкурэнцыі на шматлікіх дынамічных і хуткарослых гульнявых рынках», — заявіла Холі Ведава, якая ўзначальвае ў Федэральнай гандлёвай камісіі Бюро па канкурэнцыі.
У сваю чаргу прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт абвясціў, што кампанія будзе адстойваць сваю пазіцыю па ўгодзе ў судзе. «Хаця мы верылі ў тое, што трэба даць шанец міравой згодзе, мы цалкам упэўненыя ў нашай справе і вітаем магчымасць паказаць свой пункт гледжання ў судзе», — сказаў ён. Разгляд справы плануецца на жнівень 2023 года. Згодна з умовамі ўгоды, уладальнікі акцый Activision Blizzard атрымаюць па $95 за кожную каштоўную паперу — на 45% больш за яе біржавы кошт на 14 студзеня 2022 года.
Читать на dev.by