У Telegram з'явілася новая схема махлярства
Спецыялісты «Лабараторыі Касперскага» выявілі новую схему крадзяжу грошай і фінансавай інфармацыі праз месенджар.
Паводле даных кампаніі, ашуканцы стварылі рэсурс, які прапаноўвае абмяняць валюту і крыптавалюту. Пасля таго як карыстальнік вырашае скарыстацца паслугай, яго просяць перайсці ў тэлеграм-бот. Пры куплі валюты прапануецца аформіць заяўку з менеджарам, здзейсніць аплату зручным спосабам і забраць наяўныя ў пункце выдачы.
Карыстальніка пераконваюць, што ён атрымае сродкі праз 40-60 хвілін пасля таго, як перавядзе грошы. Аднак фактычна карыстальнік губляе сродкі і падвяргае рызыцы асабістыя даныя. У «Лабараторыі» адзначылі, што апошнім часам зламыснікі сталі часцей выкарыстоўваць тэлеграм-боты для ашуканскіх схем.
Спецыялісты рэкамендуюць сцерагчыся такіх сэрвісаў, якія просяць пераводзіць грошы не юрыдычнай, а фізічнай асобе — па нумары тэлефона, і карыстацца толькі афіцыйнымі, надзейнымі сэрвісамі.
Читать на dev.by