Латвія рыхтуе распараджэнне аб спыненні рэгулярных аўтобусных перавозак з Беларуссю
Міністэрства зносін Латвіі распрацоўвае базу для забароны рэгулярных аўтобусных перавозак з Расіяй і Беларуссю, паведамляе Delfi.
Нагадаем, з 1 лістапада латвійскія ўлады забаранілі нерэгулярныя пасажырскія перавозкі на гэтых напрамках — і прамыя, і транзітныя. Рэгулярныя перавозкі аўтобусамі ў Беларусь зараз выконваюцца па трох маршрутах, як і ў Расію.
Праект распараджэння ўрада, які рыхтуецца, абмяжуе іх шляхам ануляцыі дазволаў на маршруты або непрадаўжэння тэрміну іх дзеяння. Будзе прадугледжана магчымасць перагляду рашэння, калі ўмовы бяспекі зменяцца, але каб «пазбегнуць фінансавых страт для дзяржавы, яго неабходна падрыхтаваць юрыдычна карэктным чынам», адзначыў латвійскі міністр зносін Аціс Швінке.
У доўгатэрміновым парадку ведамства ацэньвае неабходнасць унясення зменаў у нарматыўнае рэгуляванне, уключыўшы ацэнку рызык бяспекі як падставу для абмежавання або прыпынення выдачы дазволаў.
Читать на dev.by