Латвія забараніла нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі праз мяжу з Беларуссю з лістапада

Кабінет міністраў Латвіі сёння прыняў рашэнне забараніць перавозчыкам выконваць нерэгулярныя пасажырскія перавозкі праз мяжу з Беларуссю і Расіяй на аўтобусах, піша Delfi.

Пакінуць каментарый

Забарона будзе дзейнічаць год — з 1 лістапада гэтага года па 31 кастрычніка 2026-га.

Міністэрства зносін тлумачыць абмежаванне ростам патоку такога віду перавозак, чэргамі транспарту на памежных дарогах Латвіі, а таксама спадарожнымі рызыкамі для бяспекі, уключаючы нелегальную іміграцыю. Абмежаванне ўводзіцца на трох пунктах пропуску, адзін з іх — «Патэрніекі» — на мяжы з Беларуссю.

Навацыя датычыцца перавозчыкаў, якія выконваюць разавыя спланаваныя паездкі, уключаючы турыстычныя — напрыклад, на экскурсіі, спартыўныя мерапрыемствы, у санаторыі і гэтак далей. Яна распаўсюджваецца ў тым ліку на перавозчыкаў, якія зарэгістраваны ў іншых краінах, напрыклад у Малдове, Літве і Эстоніі, а таксама ажыццяўляюць транзітныя рэйсы праз Латвію.

У Латвіі хочуць закрыць аўтобусныя зносіны з Беларуссю — чакаюць, пакуль скончацца дзеючыя ліцэнзіі
Па тэме
У Латвіі хочуць закрыць аўтобусныя зносіны з Беларуссю — чакаюць, пакуль скончацца дзеючыя ліцэнзіі
З 1 верасня беларусы будуць уязджаць у Латвію па новых правілах
Па тэме
З 1 верасня беларусы будуць уязджаць у Латвію па новых правілах

Читать на dev.by