«Бацька індыйскага ІТ»: выходныя — гэта памылка

Заснавальнік адной з найбуйнейшых тэхналагічных кампаній Індыі Infosys Нараяна Мурці вядомы як прыхільнік 70-гадзіннага працоўнага тыдня. На Усясветным лідарскім саміце мінулага тыдня ён заявіў індыйскаму каналу CNBC TV18, што не «верыць у баланс паміж працай і асабістым жыццём», а ў людзей не мае быць уікэндаў.

13 каментарыяў

Мурці сцвярджае, са спасылкай на салідарных з ім калег, што Індыя — бедная краіна, і ёй трэба працаваць, каб палепшыць сітуацыю. А баланс можа пачакаць. Ён назваў узорам прэм’ер-міністра краіны Нарэндру Модзі — сапраўднага працаголіка, які вашуе па 100 гадзін на тыдзень. А тыя, хто не робіць гэтак жа сама, не цэняць гэтай працы, заявіў прадпрымальнік.

«Калі шчыра, я трохі знерваваўся, калі ў 1986 годзе мы перайшлі з 6-дзённага працоўнага тыдня на 5-дзённы», — прызнаўся Мурці. Ён дадаў, што індыйцы «мусяць працаваць вельмі старанна, бо руплівай працы не заменіць нішто, нават калі вы самы разумны».

Мурці прызнаўся, што сам да выхаду на пенсію працаваў па 6,5 дзён на тыдзень — звычайна па 14 гадзін 10 хвілін на дзень, ад 6:20 раніцы да 8:30 вечара.

Упершыню мільярдэр і цесць былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Рышы Сунака агучыў сваё непапулярнае меркаванне наконт таго, колькі мусяць працаваць яго суайчыннікі, летась. Падтрымліваюць яго далёка не ўсе — некаторыя дапускаюць, што працаваць на знос нармальна, калі ў цябе ўласная кампанія, але не для наёмных супрацоўнікаў. Прычым па законе працоўны дзень у Індыі абмежаваны 8 гадзінамі.

У каментарах пад фрагментам інтэрв’ю з Мурці ў Х адзін з былых супрацоўнікаў Infosys параўнаў яго з сярэднявечнымі магнатамі-эксплуататарамі, у якіх 8-гадзінны дзень даводзілася вырываць зубамі.

Нядаўна стала вядома, што кампанія наймала студэнтаў на неаплачваныя стажыроўкі, абяцаючы працаўладкаванне, але не наймала.

«Отец индийского ИТ» считает, что молодёжь должна работать 70 часов в неделю
По теме
«Отец индийского ИТ» считает, что молодёжь должна работать 70 часов в неделю
Тэхнагігант гадамі прымушаў студэнтаў праходзіць неаплачваныя стажыроўкі і не наймаў
Па тэме
Тэхнагігант гадамі прымушаў студэнтаў праходзіць неаплачваныя стажыроўкі і не наймаў
Безос: «Забудьте о „балансе“ между работой и личной жизнью. Это цикл»
По теме
Безос: «Забудьте о „балансе“ между работой и личной жизнью. Это цикл»

Читать на dev.by