Lesta запускае пляцоўку для дыстрыб’юцыі відэагульняў

Расійскі распрацоўшчык відэагульняў Lesta Games, які аперуе праектамі «Свет танкаў», «Свет караблёў» і Tanks Blitz у Расіі і Беларусі, запускае пляцоўку для дыстрыб’юцыі відэагульняў пад назвай Base. Пра гэта піша «Камерсант» са спасылкай на прадстаўнікоў сэрвісу.

Пакінуць каментарый

Мэтавыя рынкі — Расія і СНД, Лацінская Амерыка і яшчэ адзін макрарэгіён, якога пакуль не раскрываюць. Да канца 2023 года на пляцоўцы з’явяцца дзве гульні — кітайская SuperBall і расійская Royal Quest.

Налета Lesta мае намер пашырыць партфель выдаваных гульняў да 6-10 тайтлаў. У першую чаргу гэта будуць кітайскія і карэйскія праекты. Кампанія ўкладзе ў паблішынг новых гульняў $10-30 млн.

Так студыя працягвае спробы дыверсіфікаваць бізнэс, каб знізіць долю выручкі ад сваіх якарных праектаў, якія дасталіся ёй пасля падзелу бізнэсу з Wargaming. На працягу пяці гадоў у кампаніі разлічваюць, што Base можа зарабляць да 20-30% ад абаротаў сваёй партнёрскай структуры Lesta.

Раней Lesta абвясціла, што інвестуе 100 млн RUB ($1 млн) у турніры па «Свеце танкаў» і запусціць кіберспартыўную лігу па дысцыпліне. Сёлета кампанія ўжо правяла два турніры і плануе яшчэ два, а ў 2024 годзе — пяць.

Wargaming сабраў больш за $1 млн на машыны хуткай дапамогі для Украіны. Lesta ўжо адхрысцілася
Па тэме
Wargaming сабраў больш за $1 млн на машыны хуткай дапамогі для Украіны. Lesta ўжо адхрысцілася
Lesta анансавала серыю кніг пра караблі і танкі
Па тэме
Lesta анансавала серыю кніг пра караблі і танкі
Lesta Games зніжае залежнасць ад Wargaming, купляе новыя гульні
Па тэме
Lesta Games зніжае залежнасць ад Wargaming, купляе новыя гульні

Читать на dev.by