Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Леста» ўсё растлумачыла: экстрэмісты — толькі Кіслы з Хатажаевым. Яна не

3 чэрвеня Таганскі раённы суд Масквы прыняў рашэнне па справе «Леста Игры». Пасля гэтага ў медыя распаўсюдзіліся розныя і некарэктныя фармулёўкі адносна таго, хто забаронены і кім прызнаны, а таксама таго, хто менавіта ўваходзіць у «аб’яднанне», якое ажыццяўляла «экстрэмісцкую дзейнасць». «Лесце» давялося разблытваць блытаніну ў сябе ў Telegram.

8 каментарыяў

Насамрэч суд вынес рашэнне аб забароне і прызнанні экстрэмісцкай дзейнасці аб’яднання ўласнікаў Wargaming Віктара Кіслага і «Лесты» Маліка Хатажаева, а «саму групу кампаній, яе контрагентаў і кліентаў, уключаючы карыстальнікаў камп’ютарных гульняў», яно не тычыцца.

«У апошнія дні ў інтэрнэце і шэрагу СМІ, акрамя паклёпніцкай і хлуслівай інфармацыі пра нашу кампанію, побач з найменнем кампаній групы «Леста Игры» з’яўляецца візуальная маркіроўка (у выглядзе сімвала «*»), што суправаджаецца дысклеймерамі, якія ўказваюць на датычнасць да экстрэмісцкай дзейнасці.

Заяўляем афіцыйна: гэта не адпавядае рэчаіснасці і ўводзіць грамадскасць у зман.

Суд прызнаў экстрэмісцкім выключна аб’яднанне фізічных асоб. Рашэнне суда ад 03.06.2025 не змяшчае палажэнняў аб прызнанні экстрэмісцкімі саміх кампаній ТАА «Леста», ТАА «Леста Геймс Эдженси» і ТАА «Леста Геймс Москва», а таксама не распаўсюджваецца на дзейнасць групы кампаній у цэлым.

У рэзалютыўнай частцы суда пазначана:

— прызнаць экстрэмісцкім аб’яднанне фізічных асоб;

— уключыць у рэестр менавіта гэта аб’яднанне;

— звярнуць у даход дзяржавы долі названых асоб у статутным капітале трох вышэйзгаданых кампаній.

Юрыдычныя асобы групы кампаній «Леста Игры» не прызнаны экстрэмісцкімі арганізацыямі, не ліквідаваныя, не падвергнутыя забаронам ці іншым мерам. Яны працягваюць працаваць у прававым полі пад дзяржаўным кантролем (часовае кіраванне Росимущества), рэалізуюць праекты і выконваюць абавязацельствы перад карыстальнікамі і партнёрамі.

У сувязі з гэтым мы патрабуем:

  1. Неадкладна выдаліць усе візуальныя і тэкставыя пазнакі (напрыклад, зорачкі, дысклеймеры і зноскі), што наўпрост або ўскосна прыпісваюць «Лесту» да забароненых арганізацый.
  2. Спыніць публікацыі, што змяшчаюць звесткі, якія шкодзяць рэпутацыі юрыдычных асоб групы.
  3. У выпадку працягу распаўсюджвання такіх матэрыялаў кампанія будзе вымушаная звярнуцца ў суд дзеля абароны сваёй дзелавой рэпутацыі, уключаючы пазовы аб кампенсацыі стратаў, калі такія будуць усталяваныя.

Асобна адзначаем публікацыі са сцвярджэннямі аб грашовых пераводах з боку групы кампаній «Леста Игры». Падкрэсліваем, што гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці, не заснаваныя на ўсталяваных судом фактах і з’яўляюцца недакладнымі.

Пра тое, на што мы насамрэч трацілі і трацім грошы, мы расказалі ва учорашнім адкрытым лісце».

«Леста» лічыць рашэнне суда несправядлівым і рыхтуе апеляцыю.

«Леста» выклала адкрыты ліст з нагоды экстрэмісцкага статусу. Там шмат пра падтрымку вайны і згадваецца Беларусь.
«Леста» выклала адкрыты ліст з нагоды экстрэмісцкага статусу. Там шмат пра падтрымку вайны і згадваецца Беларусь.
Па тэме
«Леста» выклала адкрыты ліст з нагоды экстрэмісцкага статусу. Там шмат пра падтрымку вайны і згадваецца Беларусь.
Заснавальнік Wargaming — таксама экстрэміст у Расіі
Заснавальнік Wargaming — таксама экстрэміст у Расіі
Па тэме
Заснавальнік Wargaming — таксама экстрэміст у Расіі
«Лесту» абвясцілі экстрэмісцкай у Расіі. У адказ яна выклала ўсе свае граматы і распавяла як дапамагае расійскім вайскоўцам
«Лесту» абвясцілі экстрэмісцкай у Расіі. У адказ яна выклала ўсе свае граматы і распавяла, як дапамагае расійскім вайскоўцам
Па тэме
«Лесту» абвясцілі экстрэмісцкай у Расіі. У адказ яна выклала ўсе свае граматы і распавяла, як дапамагае расійскім вайскоўцам
Чытайце таксама
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Расійская «Леста» стала 100%-м уласнікам «Гейм Стрым»
Ericsson закрывает представительство в России и увольняет всех сотрудников
Ericsson закрывает представительство в России и увольняет всех сотрудников
Ericsson закрывает представительство в России и увольняет всех сотрудников
«Мы криворукие, простите»: российское Минцифры случайно «лишило» государственной аккредитации ИТ-компании

1 каментарый
«Ведомости»: Bookmate хочет уйти из России
«Ведомости»: Bookmate хочет уйти из России
«Ведомости»: Bookmate хочет уйти из России

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
7

Я прошу передать СТАЛИНУ, что я никогда в жизни политически не обманывал партию, о чем знают тысячи лиц, знающие мою честность и скромность.

Прошу передать СТАЛИНУ, что все то, что случилось со мною, является просто стечением обстоятельств и не исключена возможность, что и враги приложили свои руки, которых я проглядел.

Передайте СТАЛИНУ, умирать я буду с его именем на устах.

2

Николай Иванович, ну что же вы. Мы вам так доверяли, а вы насаждали шпионские кадры, проводили вредительскую работу, ослабляли военную мощь, истребляли преданные кадры, провоцировали недовольство трудящихся.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
4

Думаю, надо в лесте надо провести проверку и выяснить поименно, кто конкретно считает решение суда несправедливым.

2

И заодно повторно посчитать, кто за какого кандидата подписывался в 2020-м.

-3

Думаю пора и литовской прокуратуре возбудиться на Варгейминг. Поднять фото-архивы с мероприятий на линии Сталина, оценить деятельность всех причастных.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 чэрвеня 2025, 00:29

2

Ты уже за Маска топил. А он принял таблетки и пошел топит против Трампа.
Советую тебе не злоупотреблять. С стороны смешно смотрится, как тебя кредит, что суд в РФ принимает явно заказные решения.

2

Тот редкий случай, когда, пожалуй, соглашусь с вами.

Особенно если фактическое состояние дел такое, что российская леста контролируется и работает в интересах варгейминга. Как минимум, это предположение стоило бы проверить с другой стороны. По-нормальному, с соблюдением норм и процедур, а не так, как это происходит на России.

p.s.
Хотя, возможно, это просто во мне давняя неприязнь к варгеймингу сказывается. Варгейминг, разумеется, не является причиной теперешней войны, но долгое время изрядно паразитировал на теме всего этого победобесия, так что косвенно тоже причастен, т.к. накачивал общество этим милитаризмом тоже, работал как мягкий и умный инструмент пропаганды насилия.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

в милиции разберуться, кто экстримист а кто нет