Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Леста» выклала адкрыты ліст з нагоды экстрэмісцкага статусу. Там шмат пра падтрымку вайны і згадваецца Беларусь.

Учора расійскі суд прызнаў экстрэмісцкай дзейнасць кампаніі «Леста Игры», а таксама яе кіраўніка Маліка Хатажаева і заснавальніка Wargaming, ад якой яна атрымала правы на свае гульні ў Беларусі і Расіі, Віктара Кіслага. Кампанія вельмі эмацыйна рэагуе на сваю справу, якую ініцыявала Генпракуратура Расіі, абвінаваціўшы яе ў зборах для Украіны ў гульнях Wargaming. Каб падкрэсліць свой патрыятызм і пазіцыю па вайне, «Леста» ўчора апублікавала на сваім сайце вялізны пост.

6 каментарыяў

Кампанія зноў заявіла, што яе бізнес празрысты, а ўся фінансавая справаздачнасць знаходзіцца ў адкрытым доступе. Маўляў, там усё пра ўсе яе падатковыя адлічэнні ў бюджэт і пацвярджэнні таго, што яна не «вывозіць» прыбытак на Захад, а рэінвестуе ў эканомікі Расіі і Беларусі, у тым ліку праз фінансаванне работ па імпартазамяшчэнні софту замежных кампаній, якія сышлі з дзвюх краін, куплю будынкаў, стварэнне працоўных месцаў і адукацыйных праектаў.

Асобна «Леста» выказалася з нагоды таго, што ў інфармацыйнай прасторы яе крытыкуюць за адсутнасць выразнай пазіцыі і падтрымку Расіі ў вайне. Кампанія сцвярджае, што «уносіць значны ўклад у патрыятычнае выхаванне і фарміраванне адказнай свядомасці грамадзян нашай краіны, робячы больш, чым многія прыватныя кампаніі і медыяструктуры», проста не любіць казаць пра гэта. Але паколькі так не працуе, і «пра акты патрыятызму трэба гаварыць публічна і гучна», яна вырашыла «упершыню далучыць дакументальныя доказы „вызначэння свайго боку“».

Крыніца: Леста Игры

Яна прыклала здымкі больш як дзесяці падзяк і грамат, выдадзеных ёй самой і яе гендырэктару. Кампанія атрымлівае іх ад розных ваенных фарміраванняў з 2023 года за «неацэнную» і «бязмежную» «маральную падтрымку і матэрыяльную дапамогу» вайскоўцам, якія выконваюць задачы ў зоне баявых дзеянняў. Далей рушыла мноства відэа ад «удзячных атрымальнікаў» дапамогі.

Акрамя гэтага, «Леста» займаецца вытворчасцю серыі фільмаў «Говорят свои». Паводле яе слоў, гэтыя фільмы павінны захаваць гісторыі звычайных людзей, якія апынуліся ў цэнтры вайны. «Каб памяць пра гэтыя падзеі захавалася для будучых пакаленняў і не скажалася з часам», — патлумачыла кампанія.

«Гэтай працай мы займаліся і займаемся даўно, планамерна і сістэмна», — падвяла вынік «Леста».

У беларускім офісе «Лесты» ў 2024 годзе працавала прыблізна 940 чалавек. Актыўная аўдыторыя гульняў кампаніі ў Беларусі складае 600 тысяч гульцоў.

«Лесту» абвясцілі экстрэмісцкай у Расіі. У адказ яна выклала ўсе свае граматы і распавяла як дапамагае расійскім вайскоўцам
«Лесту» абвясцілі экстрэмісцкай у Расіі. У адказ яна выклала ўсе свае граматы і распавяла, як дапамагае расійскім вайскоўцам
Па тэме
«Лесту» абвясцілі экстрэмісцкай у Расіі. У адказ яна выклала ўсе свае граматы і распавяла, як дапамагае расійскім вайскоўцам
Заснавальнік Wargaming — таксама экстрэміст у Расіі
Заснавальнік Wargaming — таксама экстрэміст у Расіі
Па тэме
Заснавальнік Wargaming — таксама экстрэміст у Расіі
Чытайце таксама
«Пытаюць: як жыць без некалькіх тысяч еўра за душой?» Golang-распрацоўшчык жыве ў Познані, зарабляе філалогіяй (беларускай!) і больш не хоча ў ІТ

Восем гадоў таму ў Аляксандра Клюева быў план — вывучаць штучны iнтэлект. Хлопец паступiў у БДУIP, зрабiўся Golang-распрацоўшчыкам. Але лёс склаўся так: зараз ён жыве ў Познанi, вывучае беларускую фiлалогiю i зарабляе перакладамi на беларускую мову.
2 каментарыя
Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч

Тэма заробкаў — заўсёды (і паўсюль) актуальная.
10 каментарыяў
У самазанятых — апошні шанец атрымаць бонус у 200 рублёў. Але ёсць нюанс. Як пры гэтым не стаць дармаедам?

Ці сапраўды вылік у 2000 BYN асуджае навічкоў-самазанятых на статус «дармаеда» і што з гэтым рабіць?
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
Беларусы ўжо прызвычаіліся да праверак пры перасячэнні беларускай мяжы. Але вось допыты на расійскім баку для іх пакуль у навіну.
7 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Хех... Захотели прикрыть свое предательское нутро благодарственными грамотами. Не выйдет. Кто надо видит все что надо. А простые люди должны верить кому надо. И каяться.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

3

пуууууууцццін памагііііі!

4

Я конечно понимаю, что те кто остался там работать и так всегда найдут оправдание, совесть вещь весьма гибкая

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

В оккупированном Минске, в 41-44х годах тоже работали заводы и фабрики. И люди трудились для фронта, для победы

-1

сами себе на трибунал навыкладывали.