Лідары ІТ-сферы адвярнуліся ад адной з найбуйнейшых профільных канферэнцый у свеце праз каментары арганізатара пра Ізраіль

Некалькі вядомых прадстаўнікоў ІТ-індустрыі публічна адмовіліся ад удзелу ў Web Summit — адной з найбуйнейшых штогадовых галіновых канферэнцый у свеце, якая пройдзе ў Лісабоне ў лістападзе. Усё праз крытыку гендырэктара мерапрыемства Пэдзі Касгрэйва на адрас Ізраіля.

13 каментарыяў

«Шакаваны рыторыкай і дзеяннямі многіх заходніх лідараў і ўрадаў, за выключэннем, у прыватнасці, урада Ірландыі, які хоць раз зрабіў нешта правільнае. Ваенныя злачынствы ёсць ваенныя злачынствы, нават калі іх здзяйсняюць саюзнікі», — напісаў ірландскі прадпрымальнік і сузаснавальнік Web Summit у Х.

Касгрэйв не стаў удакладняць, у якіх менавіта ваенных злачынствах абвінавачвае Ізраіль, хоць міжнародныя эксперты сапраўды мяркуюць, што яны мелі месца з абодвух бакоў ізраільска-палесцінскага канфлікту. Ірландыя раней выступіла супраць спынення дапамогі ЕС палесцінцам, але пасля еўрапейскія міністры ўсё ж дамагліся гэтага.

Амбасадар Ізраіля ў Партугаліі Дор Шапіра ў панядзелак заявіў, што ягоная краіна не будзе браць удзел у Web Summit пасля слоў Касгрэйва. «Нават у гэтыя цяжкія часы ён не здольны адмовіцца ад сваіх крайніх палітычных поглядаў і асудзіць тэрарыстычныя дзеянні ХАМАС у дачыненні да нявінных людзей», — напісаў Шапіра. Ён дадаў, што дзясяткі кампаній ужо адклікалі свае заяўкі, і заклікаў астатніх браць з іх прыклад.

Гендиректора Microsoft и Google открыто осудили атаку ХАМАС на Израиль
По теме
Гендиректора Microsoft и Google открыто осудили атаку ХАМАС на Израиль

Выказванні Касгрэйва выклікалі абурэнне сярод яго калег і аўдыторыі. Сярод тых, хто перадумаў ехаць на Web Summit, — гендырэктар Y Combinator Гэры Тан, гендырэктар ізраільскай АІ-кампаніі AI21 Ары Гашэн, партнёр інвестфонду Sequoia Раві Гупта, экс-прэзідэнт PayPal і кіраўнік Facebook Messenger Дэвід Маркус ды іншыя.

Прадстаўнік Web Summit у каментары Insider адзначыў, што там асуджаюць «жудасныя атакі ХАМАС на ізраільцян» і глыбока засмучаныя гібеллю мірных жыхароў у Ізраілі і сектары Газа.

У нядзелю, праз два дні пасля абвінавачванняў Ізраіля, Касгрэйв таксама асудзіў напад ХАМАС і назваў яго «абуральным і агідным». «Ізраіль мае права абараняцца, але, як я ўжо сказаў, не мае права парушаць міжнародны закон», — напісаў бізнэсовец.

На наступны дзень ён дадаў, што яго жахаюць жудасныя забойствы і колькасць загінулых цывільных у Ізраілі і Газе, паўторна асудзіў ХАМАС і выказаў надзею на хуткае мірнае развязанне канфлікту. Але ўжо праз некалькі гадзін, на фоне ўсё большай колькасці адмоў ад удзелу ў канферэнцыі, зноў узяўся за абвінавачванні ў ваенных злачынствах, якія ён лічыць належным называць сваімі імёнамі, і сказаў, што не адступіць ад свайго пункта гледжання.

Технохаб — важная часть экономики Израиля. На фоне войны местным стартапам станет сложнее поднять инвестиции
По теме
Технохаб — важная часть экономики Израиля. На фоне войны местным стартапам станет сложнее поднять инвестиции
ЕС обвиняет X в распространении дезинформации о войне в Израиле. Tesla сделала зарядные станции бесплатными для израильтян
По теме
ЕС обвиняет X в распространении дезинформации о войне в Израиле. Tesla сделала зарядные станции бесплатными для израильтян
Супрацоўнік Nvidia трапіў у палон у Ізраілі
Па тэме
Супрацоўнік Nvidia трапіў у палон у Ізраілі

Читать на dev.by