LinkedIn дадала кнопку для скаргаў на нейраслоп
У LinkedIn з’явілася функцыя, з дапамогай якой карыстальнікі могуць паскардзіцца на публікацыю, калі яна выглядае як нізкаякасны кантэнт, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту.

Новы пункт «Seems like AI slop» даступны ў меню паста. Пасля адпраўкі скаргі LinkedIn хавае публікацыю са стужкі карыстальніка. Атрыманыя ацэнкі дапамогуць сацсетцы навучаць мадэлі, якія адказваюць за рэкамендацыі і якасць кантэнту.
Адначасова LinkedIn укараняе новыя класіфікатары, якія павінны выяўляць AI-slop і іншыя нізкаякасныя публікацыі. У першую чаргу платформа намерана абмежаваць іх распаўсюджванне ў рэкамендацыях і сярод пастоў ад карыстальнікаў па-за межамі сеткі кантактаў.
Акрамя таго, кампанія тэстуе апавяшчэнні для аўтараў. У аналітыцы ім могуць паведамляць, што іншыя карыстальнікі палічылі публікацыю неаўтэнтычнай або заўважылі ў ёй празмернае выкарыстанне ШІ.
Пры гэтым LinkedIn не лічыць любы створаны з дапамогай нейрасетак кантэнт слопам. Паводле дырэктара па прадукце Хары Шрынівасана, многія карыстальнікі выкарыстоўваюць ШІ для дапрацоўкі ўласных думак, таму платформа хоча абапірацца не толькі на аўтаматычныя дэтэктары, але і на ацэнкі людзей.
LinkedIn таксама адмовіцца ад функцыі, якая з дапамогай ШІ перапісвала і «паляпшала» публікацыі. Яе заменіць інструмент для праверкі тэксту, які павінен выпраўляць памылкі, не мяняючы аўтарскі стыль.
Раней распрацоўшчык ШІ-дэтэктара Pangram прааналізаваў каля мільёна публікацый, паказаных карыстальнікам сацыяльных платформаў за два месяцы. Звыш 40% пастоў LinkedIn даўжынёй больш за 250 слоў сістэма прызнала цалкам створанымі з дапамогай ШІ. Пры гэтым ніводзін дэтэктар не можа бездакорна вызначаць паходжанне тэксту.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да там же почти всё нейрослоп