«Галоўнае — скіл, а не крутыя акуляры». Чым турэцкі стралок блізкі айцішнікам?

LinkedIn у захапленні ад выступу на Алімпіядзе ў Парыжы 51-гадовага стралка з Турцыі Юсуфа Дзікеча: хлопец «у мятай футболцы» і «без спецыяльных лінзаў», які «проста робіць сваю справу» — і атрымлівае срэбра, — стаў і мемам і метафарай таго, што 40+ спецыяліст усё яшчэ прафесіянал.

8 каментарыяў

Пастоў з фота Юсуфа Дзікеча так шмат, журналіст devby.io толькі ў сваёй стужцы налічыў дзясятак — і кінуў гэты занятак. 

Большасць пастоў і каментароў — мемныя: тут і «скуф, які гуляў у кантру», а затым «выйшаў у людзі», і «ён заказчыка на праекце сабе ўяўляў» [у момант, калі страляў]. А яшчэ параўнанне джуноў з сеньёрамі і як працуюць тыя ды другія. 

Крыніца фота
Крыніца фота

Але многія выкарыстоўваюць фігуру Дзікеча як метафару: ёй спрабуюць апісаць праграмістаў 40+, якіх эйчары або менеджары наймання не хочуць разглядаць праз век. 

— Гэта гісторыя пра тое, што не выключна «адзежа» здобіць чалавека.

— Галоўнае — гэта скіл, а не крутыя акуляры, скручаныя паставы ды іншая ерась.

Эйчарам і рэкруцёрам Дзікеч, дарэчы, таксама падабаецца. Чым — «не прадае папярэдняга досведу, праходзіць адбор у нацыянальную каманду, і адбор на Алімпіяду, і кваліфікацыю, і, выйшаўшы ў фінал, становіцца прызёрам. Важна, не кім ты быў, важна — хто ты цяпер і ці можаш канкураваць на роўных і перамагаць!» — піша кар’ерны кансультант, кіроўны партнёр ARTITERA Аляксей Нямковіч. 

Супольнасць гатова паспрачацца: «заўсёды важна, кім ты быў — гэта зарука экспертнасці, найвышэйшых дасягненняў. 

— Так, можна, «развучваючыся і перавучваючыся», хутка нахапацца па вярхах і перамагчы, канкурыруючы з іншымі аматарамі, але не з топ-прафесіяналамі — прызёрам алімпіяды так не стаць. Толькі глыбіня ведаў і навыкаў робяць чалавека менавіта экспертам — удоўгую, на дыстанцыі. Так, цяпер іншая пошасць: «ты можаш усё», — гучыць, згодны, прывабна і матывуе. Але я б удакладняў, што толькі праз пякельную працу і час.

Аляксей на гэта пярэчыць, што «ў бізнэсе важна, ці можаш ты цяпер паўтарыць свой поспех, ці ты „збіты лётчык“, „вясельны генерал“ або кансультант/коўч/трэнер па поспеху, які не можа канкураваць на роўных і прадае аповед пра папярэднія перамогі». 

HR-менеджар Aston Зміцер Усцімчук у сваім пасце нагадвае, што Дзікеч быў не адзін — ён удзельнічаў у спаборніцтвах на пару з партнёркай, 24-гадовай Шэваль Ілайдай Тархан. Гэта была камандная праца і перамога, але пра ўдзел дзяўчыны, для якой гэта першая Алімпіяда, многія чамусьці змаўчалі.

Наймите «старичка», пока его не нанял кто-то другой. Рада ли белорусская ИТ-индустрия людям 40+?
По теме
Наймите «старичка», пока его не нанял кто-то другой. Рада ли белорусская ИТ-индустрия людям 40+?
«Молодые рвутся переписать проект на чём-то модном». ИТ-компания ищет разработчика 40+
По теме
«Молодые рвутся переписать проект на чём-то модном». ИТ-компания ищет разработчика 40+

Читать на dev.by