LinkedIn звальняе амаль 700 чалавек, другі раўнд за год

Бізнэс-сацсетка LinkedIn у панядзелак абвясціла аб звальненні 668 супрацоўнікаў — гэта прыкладна 3% яе штату, паведамляе Reuters.

1 каментарый

Скарачэнні закрануць інжынераў, спецыялістаў па персанале і фінансавы аддзел. Паводле інфармацыі CNBC, большасць скарачэнняў прыпадзе на інжынераў.

Кампанія праводзіць ужо другі раўнд звальненняў сёлета на фоне запаволенага росту выручкі. У маі працу тут страцілі 716 чалавек у аддзелах продажаў, аперацыйнай дзейнасці і тэхпадтрымкі. Тады часткай плана было выраўнаваць іерархію, паменшыўшы колькасць слаёў. На форуме Y Combinator пішуць, што гэтым разам на менеджараў прыпадае 20% звольненых.

«Мы адаптуем нашыя арганізацыйныя структуры і рацыяналізуем працэс прыняцця рашэнняў, а таксама працягваем інвеставаць у стратэгічныя прыярытэты нашай будучыні, каб працягваць прыносіць карысць кліентам», — гаворыцца ў блогу LinkedIn.

LinkedIn зарабляе на продажы рэкламы і падпісках для рэкруцёраў і спецыялістаў па продажах, якія шукаюць тут адпаведных кандыдатаў. За чацвёрты фінансавы квартал 2023 года прырост выручкі LinkedIn склаў 5% год да года — супраць 10% у трэцім квартале. Microsoft, якой належыць платформа, патлумачыла гэта запаволеннем наймання кампаніямі і скарачэннем рэкламных выдаткаў. Нягледзячы на гэта, аўдыторыя LinkedIn, якая налічвае 950 млн карыстальнікаў, працягвае пашырацца.

Паводле даных трэкера layoffs.fyi, звальненні ў ІТ-сферы сёлета ўжо перавысілі 240 тысяч супрацоўнікаў.

Qualcomm сокращает 1200+ сотрудников в Калифорнии
Па тэме
Qualcomm сокращает 1200+ сотрудников в Калифорнии
СЕО Airbnb сам звонил знакомым гендиректорам, чтобы пристроить сокращённых сотрудников
По теме
СЕО Airbnb сам звонил знакомым гендиректорам, чтобы пристроить сокращённых сотрудников

Читать на dev.by