Лінкальн ці фермер? Meta запусціць чат-бот са штучнымі асобамі

Карыстальнікі змогуць выбраць чат-бота зыходзячы са сваіх пераваг і інтарэсаў. Запуск функцыі адбудзецца ў верасні.

2 каментарыя

Паводле даных Financial Times, чат-боты будуць шукаць інфармацыю, даваць рэкамендацыі і забаўляць карыстальнікаў. Таксама яны змогуць імітаваць розных персанажаў і гістарычных асоб, напрыклад, Абрагама Лінкальна. Боты змогуць не толькі павысіць уцягнутасць карыстальнікаў, але таксама пададуць кампаніі больш даных пра іх інтарэсы.

Эксперты мяркуюць, што боты прынясуць Meta больш рэкламных даходаў, на якія прыпадае большая частка выручкі. Чакаецца, што Марк Цукерберг раскажа падрабязнасці развіцця прадукту на канферэнцыі для распрацоўшчыкаў Metz Connect у верасні гэтага года. У 2021 годзе кампанія ўжо спрабавала запусціць свайго чат-бота Blender Bot 2, аднак закрыла праект праз распаўсюджванне дэзынфармацыі.

Прыбытак Meta за квартал падрос, за паўгода — упаў
Па тэме
Прыбытак Meta за квартал падрос, за паўгода — упаў
У Twitter могуць узнікнуць праблемы з Meta і Microsoft праз таварны знак Х 
Па тэме
У Twitter могуць узнікнуць праблемы з Meta і Microsoft праз таварны знак Х
Meta палепшыла трэкінг рук і дадала субтытры ў Quest VR 
Па тэме
Meta палепшыла трэкінг рук і дадала субтытры ў Quest VR

Читать на dev.by