Linux захапіла рэкордную за 30 гадоў долю на рынку
Linux мае свае плюсы і перавагі над macOS і Windows, але вялікай папулярнасці яна ніколі не мела. Тым не менш у чэрвені, згодна са StatCounter, доля оўпэнсорснай АС на рынку дасягнула гістарычнага максімуму ў 3,07%.
Windows мае 68,23% рынку настольных АС, пад кіраваннем macOS працуе 21,32% усіх ПК. Трэцяе месца займае Chrome OS — 4,13%.
Паводле даных StatCounter, доля Linux амаль падвоілася ў параўнанні з 1,64% у 2018 годзе. Між тым macOS у тым жа годзе займала 12,33%, А Windows — 82%.
Linux не такая распаўсюджаная на звычайных камп’ютарах, але затое шырока выкарыстоўваецца на серверах, суперкамп’ютарах, прыладах інтэрнэту рэчаў і ўбудавальных ПК. Яна прыцягвае распрацоўшчыкаў гнуткасцю, бяспекай і адкрытасцю.
Год Linux: у 2022-м яна рэзка стала папулярнейшай за macOS у распрацоўшчыкаў
Год Linux: у 2022-м яна рэзка стала папулярнейшай за macOS у распрацоўшчыкаў
Читать на dev.by