У Ліцэі БДУ — новая дырэктарка. Верагодна, з Інстытута нацбяспекі
Калектыў ліцэя пазнаёмілі з новай кіраўніцай — Таццянай Мамчыц.
Паводле слоў прарэктара ВНУ Канстанціна Казадаева, яна выпускніца БДУ, у 1995 годзе скончыла філфак — і ў яе «вялікі досвед у сферы адукацыі».
Медыя знайшлі артыкул 2020 года, напісаны яе цёзкай, — аб выкарыстанні тэхнічных сродкаў навучання ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі. Мяркуюць, што раней Таццяна Мамчыц узначальвала там вучэбна-метадычную частку.
Інстытут нацыянальнай бяспекі рыхтуе кадры для КДБ. Дарэчы, летась гэтае ведамства праводзіла ў Ліцэі БДУ культурна-патрыятычны конкурс. У рамках адной з намінацый трэба было стварыць «праграмныя прадукты, якія спрыяюць развіццю цікавасці да прафесіі супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
Папярэдняя дырэктарка ліцэя Ганна Чубарава прапрацавала на сваёй пасадзе 2 гады і пакінула навучальную ўстанову 21 верасня.
Хочам даведацца, як наогул справы ў Ліцэі БДУ. Калі вы ліцэіст (цяперашні або былы), яго бацька або выкладчык — напішыце нам у @devby_insight_bot. Гэта ананімна.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by