Літва можа зноў зачыніць мяжу — вырашыць заўтра

Літва можа другі раз зачыніць мяжу з Беларуссю. Такую магчымасць разгледзіць урадавая камісія па нацбяспецы балтыйскай краіны 27 лістапада. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на заяву літоўскага прэм’ер-міністра Інгі Ругінене.

3 каментарыя

«Камісія абмяркуе, як рэагаваць на тую сітуацыю, з якой мы сутыкнуліся на працягу апошняга месяца, як быць з рэжымам перасячэння мяжы», — сказала яна.

Па яе словах, з тэрыторыі Беларусі зноў масава паляцелі метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі. «З-за гэтага не на гадзіну і не на дзве парушылася праца Віленскага міжнароднага аэрапорта», — нагадала прэм’ер.

Рашэнне зачыніць мяжу з Беларуссю на месяц для барацьбы з паветранай кантрабандай, якая пагражае палётам грамадзянскай авіяцыі, Літва прыняла 29 кастрычніка. У адказ Мінск перастаў выпускаць літоўскія фуры і распарадзіўся паставіць іх на платныя стаянкі. У Беларусі застрагла больш за тысячу літоўскіх грузавікоў.

20 лістапада Вільня вырашыла, што сітуацыя з метэазондамі палепшылася, і датэрмінова адчыніла мяжу. Але пагразіла, што ў выпадку пагаршэння можа зноў зачыніць яе. Аднак літоўскія фуры дадому так і не паехалі.

На мінулым тыдні цыгарэтныя палёты аднавіліся. У чацвер і нядзелю па гэтай прычыне зачыняўся Віленскі міжнародны аэрапорт.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа раней казаў, што на самоце Літве будзе складана паўплываць на Беларусь. «Патрэбны ўдзел іншых краін ЕС і асабліва нашага трансатлантычнага партнёра», — сцвярджаў ён, маючы на ўвазе ЗША.

Літва адкрывае мяжу з Беларуссю
Па тэме
Літва адкрывае мяжу з Беларуссю
Латвія і Эстонія таксама могуць закрыць мяжу з Беларуссю, калі кантрабандныя шары не спыняцца — прэм’ер Літвы
Па тэме
Латвія і Эстонія таксама могуць закрыць мяжу з Беларуссю, калі кантрабандныя шары не спыняцца — прэм’ер Літвы

Читать на dev.by