Літва часова дазволіла ўезд аўтамабілям з беларускімі нумарамі
Літва дазволіла перасякаць сваю мяжу аўтамабілям з беларускімі нумарамі, пакуль з-за ваенных вучэнняў будуць зачыненыя пункты пропуску паміж Беларуссю і Польшчай. Пра гэта без указання крыніцы інфармацыі паведамляе транспартна-лагістычны партал Infotrans.
Аднак хуткасць пропуску легкавікоў будзе невысокай — 200-300 машын у суткі на Мядзіненкае і Шальчыненкае, адзначаецца ў пасце.
Абмежаванні на ўезд у Літву на аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі, пачалі дзейнічаць у лютым. Праехаць у балтыйскую краіну аўтамабіль можа пры шэрагу ўмоў:
- ён не прызначаны для продажу, належыць грамадзяніну Беларусі з літоўскай візай/ВНЖ/ПМЖ, які сам кіруе ім і выкарыстоўвае толькі ў асабістых мэтах;
- ён не прызначаны для продажу, належыць грамадзяніну краіны ЕС, які пражывае ў Беларусі і кіруе ім у асабістых мэтах.
Гэта значыць, напрыклад, беларусы з польскай візай ці ВНЖ не могуць ездзіць у/праз Літву.
Яшчэ да Літвы прапускаць аўта з беларускімі нумарамі перастала Латвія.
Літва скасавала забарону на ўезд легкавым аўто з беларускімі нумарамі. Але не для ўсіх
Літва скасавала забарону на ўезд легкавым аўто з беларускімі нумарамі. Але не для ўсіх
Читать на dev.by