Карыстальнікаў Instagram і Facebook аўтаматычна падпісалі на акаўнты Трампа і каманды, не могуць адпісацца
Неўзабаве па інаўгурацыі Дональда Трампа карыстальнікі сацсетак Meta выявілі, што сталі падпісаныя на акаўнты прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта Джэймса Дэвіда Вэнса і першай лэдзі, пішуць Business Insider і The Independent. У кампаніі спасылаюцца на тэхнічныя моманты.
Неўзабаве па інаўгурацыі Дональда Трампа карыстальнікі сацсетак Meta выявілі, што сталі падпісаныя на акаўнты прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта Джэймса Дэвіда Вэнса і першай лэдзі, пішуць Business Insider і The Independent. У кампаніі спасылаюцца на тэхнічныя моманты.
Посмотреть в Threads
Карыстальнікі сталі скардзіцца, што раптам сталі падпісаныя на акаўнты @POTUS, @VPOTUS і @FLOTUS. Прычым адпісацца ў іх не атрымлівалася. Некаторыя адзначалі, што адпісаліся ад гэтых акаўнтаў і заблакавалі іх, а потым выявілі, што зноў падпісаныя.
Дырэктар па камунікацыях Meta Эндзі Стоўн абверг гэтую інфармацыю ў Threads, адзначыўшы, што ніхто аўтаматычна не падпісваў карыстальнікаў на афіцыйныя акаўнты згаданых асоб ані ў Facebook, ані ў Instagram. Ён дадаў, што змесціва ўліковых запісаў, якія кантралююцца Белым домам, змяняецца разам з адміністрацыяй, і што аналагічнай працэдуры Meta прытрымлівалася ў часе папярэдніх выбараў. Стоўн адзначыў, што ў сувязі з гэтым на апрацоўку запытаў на падпіску і адпіску ад акаўнтаў можа спатрэбіцца час.
Посмотреть в Threads
Гэта не першыя «тэхнічныя непаладкі» ў Meta. Днямі ў карыстальнікаў узніклі праблемы з адлюстраваннем вынікаў па хэштэгу і пошукавых запытах пра дэмакратаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Этис этис аниматис этис этис аматис!
Ахахаха
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
quo vadis, Marcus?