Торвальдс: АІ — на 90% хайп
Лінус Торвальдс выказаў сваё меркаванне пра штучны інтэлект. Ён лічыць, што індустрыя па большай частцы пабудавана на рэкламе і што пройдзе яшчэ шмат гадоў, перш чым тэхналогія праявіць сябе.
«Я думаю, АІ сапраўды цікавы, і думаю, што ён зменіць свет. Разам з тым я так ненавіджу хайп [вакол АІ], што нават не хачу занурацца ў яго. Так што ў дадзены момант мая пазіцыя ў дачыненні да АІ палягае ў тым, што я яго ігнарую», — заявіў стваральнік Linux на нядаўнім Open Source Summit у Вене.
«Я думаю, што ўся індустрыя АІ у вельмі дрэнным становішчы, і што яна на 90% ёсць маркетынгам і на 10% — рэальнасцю. Праз пяць гадоў усё зменіцца, і тады мы ўбачым, якая частка АІ будзе выкарыстоўвацца для рэальных задач», — перакананы Торвальдс.
Ён назваў ChatGPT «выдатнай дэманстрацыяй» АІ, якая «выкарыстоўваецца шмат у якіх галінах, для графічнага дызайну і таму падобных рэчаў». Але дадаў, што яму вельмі не падабаецца шуміха вакол тэхналогіі, тым больш што ІТ грашыць гэтым у прынцыпе, і што ад яе занадта шмат чаканняў, якія могуць не спраўдзіцца. Як, напрыклад, пару гадоў таму шмат размоў было вакол крыптавалют, адзначыў праграміст.
Читать на dev.by