ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса за шкоднасныя праграмы
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць грамадзяніна Беларусі Яўгена Сілаева, грамадзяніна Украіны Дзмітрыя Рашэўскага і VPN-сервісу First VPN Service (1VPNS), заўважылі незалежныя беларускія медыя.
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць грамадзяніна Беларусі Яўгена Сілаева, грамадзяніна Украіны Дзмітрыя Рашэўскага і VPN-сервісу First VPN Service (1VPNS), заўважылі незалежныя беларускія медыя.
Паводле Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC), сервіс прадастаўляў паслугі групам і асобам, якія займаліся праграмамі-вымагальнікамі. Рашэўскі адміністраваў сервіс, а Сілаеў прадаваў праграмы-крыптары для маскіроўкі праграм-вымагальнікаў ды іншых шкоднасных праграм. У выніку амерыканскім кампаніям і пастаўшчыкам аб’ектаў крытычнай інфраструктуры быў нанесены ўрон «на мільярды долараў».
Дзяржаўны дэпартамент ЗША заяўляе, што атакам групоўак, якія распаўсюджвалі праграмы-вымагальнікі з дапамогай 1VPNS, Рашэўскага і Сілаева, падвергліся амерыканскія бальніцы, школы, прадпрыемствы і органы мясцовага самакіравання. Інфраструктура 1VPNS была ліквідавана у траўні пры падтрымцы ФБР.
На сайце OFAC адзначаецца, што Яўген Уладзіміравіч Сілаеў нарадзіўся 9 лістапада 2000 года. Пазначаны адрас Сілаева ў Гродне і ягоны нумар пашпарта.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А ещё их сервис крутился как бот на домене t.me, из-за этого и залочили домен телеги, но это не точно