Маск стаў першым чалавекам у свеце з багаццем $400+ млрд
Багацце Ілана Маска перавысіла адзнаку ў $400 млрд, паведамляе Bloomberg. Ён стаў першым чалавекам на планеце, які пераадолеў гэтую адзнаку.

Галоўным фактарам росту стаў узлёт акцый SpaceX, заснаванай Маскам. Днямі стала вядома, што SpaceX і яе інвестары набудуць акцыі ў супрацоўнікаў на суму ў $1,25 млрд па $185 за штуку — на 65% даражэй, чым пры аналагічнай угодзе ў верасні па $112. Ацэнка касмічнай кампаніі вырасла да $350 млрд, што зрабіла яе самым дарагім прыватным стартапам у свеце.
Багацце Маска, паводле падлікаў Bloomberg, у выніку павялічылася прыкладна на $50 млрд да $439,2 млрд.
У цэлым багацце мільярдэра стала імкліва расці пасля перавыбрання Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША. Каціроўкі Tesla, якую ўзначальвае Маск, ад таго часу падскочылі прыкладна на 65% на чаканнях, што Трамп спросціць прасоўванне электракараў і скасуе льготы, выгадныя канкурэнтам Tesla.
АІ-стартап Маска xAI больш чым удвая павялічыў сваю ацэнку да $50 млрд у параўнанні з вясновым раўндам збору інвестыцый.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.