Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

DeepSeek дае еўрапейскім тэхнакампаніям шанец нагнаць пазіцыі ў сусветнай АІ-гонцы

Нямецкі стартап Novo AI адным з першых перайшоў з мадэляў OpenAI на DeepSeek. Ягоны гендырэктар Гемант Мандапаці кажа, што праграмы, пабудаваныя на базе ChatGPT, можна лёгка і ўсяго за некалькі хвілін перанесці на іншыя чат-боты. З ім згодныя больш за дзясятак іншых стартапераў і інвестараў, якія ўдзельнічалі ў нядаўняй канферэнцыі GoWest для венчурных капіталістаў у Швецыі і бачаць велізарныя магчымасці ў новым гульцу.

3 каментарыя

Паводле іх слоў, DeepSeek зменіць ландшафт АІ-сферы дзякуючы таму, што дае кампаніям доступ да сваіх мадэляў па вельмі нізкіх цэнах. Акрамя таго, ён можа дапамагчы кампаніям палепшыць свае ўласныя мадэлі і знізіць выдаткі. Мандапаці кажа, што DeepSeek прапанаваў свае мадэлі ягонаму стартапу па цане ў пяць разоў таннейшай за звычайную. Для яго гэта вялікая эканомія, а карыстальнікі ніякай розніцы не заўважаць.

Як адзначае Reuters, еўрапейскія тэхналагічныя стартапы адстаюць ад амерыканскіх у тэмпах укаранення АІ у тым ліку таму, што апошнім значна прасцей прыцягваць інвестыцыі. У брытанскім стартапе NetMind.AI упэўненыя, што мадэлі кітайскай кампаніі дадуць магутны штуршок дэмакратызацыі АІ і наблізяць умовы працы стартапаў і іх шанцы на поспех да бігтэхаў. Паводле падлікаў аналітыкаў Bernstein, расцэнкі DeepSeek у 20-40 разоў ніжэйшыя, чым на супастаўныя мадэлі OpenAI.

Згодна з PitchBook, у 2024 годзе амерыканскія АІ-кампаніі прыцягнулі каля $100 млрд венчурных інвестыцый, у той час як еўрапейскія — толькі $15,8 млрд. Пры канцы студзеня ЗША паказалі АІ-мегапраект Stargate на $500 млрд. Еўропа ўкладвае ў сферу значна менш, а ў кампанію топавых распрацоўшчыкаў фундаментальных АІ-мадэляў да OpenAI, Meta, Anthropic і Google прабіўся толькі французскі Mistral.

«Гэта сігнал, што болей — не заўсёды лепей. Дзякуючы пашырэнню даступнасці мадэляў для ўсіх агульныя эксплуатацыйныя выдаткі і бар’еры для стварэння інавацыйных тэхналогій знізяцца, што актывізуе развіццё ўсёй галіны», — кажуць у нідэрландскай кампаніі Axelera AI пра патэнцыйную ролю DeepSeek.

Між тым OpenAI абвінавачвае DeepSeek у выкарыстанні яе мадэляў для навучання сваіх. Маючы кітайскае паходжанне, мадэлі DeepSeek зацэнзураваныя і адмаўляюцца адказваць на тэмы, якія выстаўляюць «радзіму» ў дрэнным святле. Таксама многія краіны пачалі расследаваць, як DeepSeek абыходзіцца з карыстальніцкімі данымі, і забаранілі ўжываць яго сваім дзяржорганам.

Аналітыкі лічаць, што сапраўдныя выдаткі на стварэнне мадэляў DeepSeek відавочна вышэйшыя, чым першапачаткова заяўляў стартап, але згаджаюцца, што лічбы ніжэйшыя, чым у амерыканскіх кампаній. Таксама эксперты адзначаюць трэнд на зніжэнне цэн на АІ, а таксама арыентацыю на оўпэнсорс сярод распрацоўшчыкаў.

Амерыканскія АІ-стартапы прыцягнулі рэкордныя венчурныя інвестыцыі ў 2024 годзе
Амерыканскія АІ-стартапы прыцягнулі рэкордныя венчурныя інвестыцыі ў 2024 годзе
Па тэме
Амерыканскія АІ-стартапы прыцягнулі рэкордныя венчурныя інвестыцыі ў 2024 годзе
Інвестыцыі ў еўрапейскія АІ-стартапы дасягнулі рэкорду. Даходы амерыканскіх інвестараў на мінімуме

SemiAnalysis: мадэль DeepSeek каштавала ў 400+ разоў больш за заяўленае
SemiAnalysis: мадэль DeepSeek каштавала ў 400+ разоў больш за заяўленае
Па тэме
SemiAnalysis: мадэль DeepSeek каштавала ў 400+ разоў больш за заяўленае
OpenAI запусціла свой адказ DeepSeek — мадэль якая «разважае» упершыню стала даступная без падпіскі
OpenAI запусціла свой адказ DeepSeek — мадэль, якая «разважае», упершыню стала даступная без падпіскі
Па тэме
OpenAI запусціла свой адказ DeepSeek — мадэль, якая «разважае», упершыню стала даступная без падпіскі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

расцэнкі DeepSeek у 20-40 разоў ніжэйшыя, чым на супастаўныя мадэлі OpenAI

калі набыў сяомі ў свеце ШІ і ты проста чыловы хлопец і цябе не хваляю, як кітайскі ўрад выкарыстоўвае твае дадзеныя ці што там яшчэ не так можа быць гэта ж больш дэмакратычна

pluff
pluff яйцеголовый буржуйчик в Беларусь
0

Как DeepSeek будет обеспечивать выполнение всяких законов типа GDPR - большой вопрос. Также не представляю как китайский SaaS пройдет маломальско серьезный аудит для enterprise.

-1

А чем они нарушают GDPR или другие законы? Какие такие персональные данные они собирают? Номера кретиток и емейлы - не больше, чем любой другой сайт в интернете