ШІ-мільянеры разганяюць рынак нерухомасці ў Сан-Францыска — і гэтыя стартапы яшчэ на IPO не выйшлі
Рынак нерухомасці Сан-Францыска, асабліва прэміум-сегмент, перажывае беспрэцэдэнтны ўзлёт, паведамляе Business Insider. Хоць прамую сувязь складана даказаць, мясцовыя эксперты адзінадушныя: яго «разаграюць» грошы са сферы штучнага інтэлекту. За апошні год кошты на жыллё ў рэгіёне Заліва выраслі на 14%, а сярэдняя цана прэміум-абʼектаў падскочыла да $7 млн.

Галоўным каталізатарам сталі другасныя продажы акцый. Улетку летась больш за 600 супрацоўнікаў OpenAI ператварыліся з «папяровых» мільянероў у рэальных, прадаўшы долі кампаніі на $6,6 млрд. Традыцыйны цыкл назапашвання багацця ў Сіліконавай даліне змяніўся: калі раней супрацоўнікі доўга чакалі IPO, то цяпер буйныя прыватныя кампаніі, як OpenAI ці SpaceX, рэгулярна ладзяць тэндарныя прапановы. Гэта дазваляе супрацоўнікам абналiчыць апцыёны, не чакаючы публічнага размяшчэння акцый.
Маштабы цяперашніх выплатаў здзіўляюць нават у тэхналагічным сектары. OpenAI павялічыла ліміт продажу акцый з $10 млн да $30 млн на чалавека, і каля 75 супрацоўнікаў скарысталіся магчымасцю максімальна. Дадайце сюды завоблачныя заробкавыя пакеты дэфіцытных ШІ-спецыялістаў і шматмільённых угодаў на куплю-прадаж стартапаў буйнымі тэхгігантамі.
Цяпер галоўнае пытанне: што будзе з цэнамі, калі OpenAI, Anthropic і іншыя лідары рынку ўсё ж вырашацца на поўнае IPO. Калі цяперашні перагрэў выкліканы толькі папярэднімі продажамі, афіцыйны выхад на біржу можа прыцягнуць яшчэ больш капіталу ў рэгіён, дзе прапановы жылля і так вельмі абмежаваныя.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.