Новыя AI-чыпы Nvidia пераграваюць серверы

Карыстальнікі найноўшых графічных працэсараў Blackwell ад Nvidia сутыкнуліся з праблемай перагрэву, піша Reuters са спасылкай на The Information. Некаторыя кліенты кампаніі сталі баяцца, што не паспеюць у патрэбныя тэрміны абсталяваць новыя дата-цэнтры.

1 каментарый

Паводле слоў супрацоўнікаў і партнёраў Nvidia, кампанія некалькі разоў прасіла пастаўшчыкоў тэрмінова перагледзець дызайн серверных стоек з чыпамі Blackwell праз праблемы з ахаладжэннем. Гэта можа выклікаць затрымку паставак паскаральнікаў. У Nvidia заявілі, што «інжынерныя змены з’яўляюцца нармальнымі і чаканымі».

Чыпы Blackwell былі паказаныя ў сакавіку. Яны забяспечваюць у 30 разоў хутчэйшае выкананне АІ-задач, напрыклад, водгуку чат-ботаў, у параўнанні з папярэднімі прадуктамі кампаніі. Пачатак паставак планаваўся на другі квартал, але быў адкладзены. Гэта магло закрануць такіх заказчыкаў Nvidia, як Meta, Google і Microsoft.

Amazon вкладывает миллиарды долларов в кастомные ИИ-чипы
По теме
Amazon вкладывает миллиарды долларов в кастомные ИИ-чипы
Nvidia просіць тэрмінова абнавіць драйверы праз знойдзеныя ўразлівасці
Па тэме
Nvidia просіць тэрмінова абнавіць драйверы праз знойдзеныя ўразлівасці

Читать на dev.by