Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Акадэмія навук абмяркоўвае стварэнне сумеснай мадэлі ШІ з Расеяй

Кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік не выключае магчымасці стварэння сумеснай ШІ-мадэлі беларускіх і расейскіх навукоўцаў. Пра гэта ён паведаміў сёння перад сумесным пасяджэннем прэзідыумаў НАН Беларусі і РАН.

Пакінуць каментарый

Паводле яго, навукоўцы дзвюх краін распрацоўваюць ШІ-рашэнні, абменьваюцца вынікамі, але не спрабуюць канкурыраваць з вядомымі мадэлямі. Галоўная мэта — практычнае прымяненне.

«Штучны інтэлект — у прыватнасці, практычныя моўныя мадэлі, якія будуць выкарыстоўвацца ў дызайне, інжынерных праектах, машынабудаванні і аналізе вялікіх дадзеных. Мы засяроджваемся на распрацоўцы практычных рашэнняў на базе open-source. І ў гэтым кірунку вядзецца актыўная работа. Не выключаю, што з часам з’явіцца ўласная моўная мадэль, створаная сумесна з расейскімі і беларускімі навукоўцамі», — цытуе Караніка БЕЛТА.

Ён дадаў, што перад навукоўцамі абедзвюх краінаў стаіць задача забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт.

«Плануем наладзіць вытворчасць мікраэлектронікі на нашай тэрыторыі для забеспячэння тэхналагічных працэсаў — ад абсталявання да касмічных і авіяцыйных даследаванняў. Працуем у некалькіх напрамках: развіццё кампетэнцый для авалодання новымі тэхналагічнымі працэсамі, вытворчасць спецыялізаваных лазераў, фотарэзістаў і малатанажнай зверхчыстай хіміі. Лічу, што ў бліжэйшыя гады зможам забяспечыць крытычныя тэхналогіі нашых краінаў неабходным абсталяваннем і мікрачыпамі», — сказаў ён.

З Расіі бягуць буйныя распрацоўшчыкі гульняў, кампаніі вывозяць айцішнікаў сем’ямі
З Расіі бягуць буйныя распрацоўшчыкі гульняў: кампаніі вывозяць айцішнікаў сем’ямі
Па тэме

БЕЛАЗ стварыў кампанію ў Расіі, каб прасоўваць беспілотныя самазвалы. У праекце «100% беларускага кода»

Чытайце таксама
У Беларусі распрацавалі ШІ-гласарый
У Беларусі распрацавалі ШІ-гласарый
У Беларусі распрацавалі ШІ-гласарый
4 каментарыя
«БелХард» прэзентаваў нацыянальную LLM на ШІ-форуме ў Мінску

2 каментарыя
У Мінсувязі паведамілі, што ў Беларусі ёсць «сур'ёзныя напрацоўкі» ў сферы штучнага інтэлекту. І што можа з'явіцца сумесны з Расіяй праект, падобны да Starlink

1 каментарый
Акадэмія навук абмяркоўвае стварэнне сумеснай мадэлі ШІ з Расеяй
Акадэмія навук абмяркоўвае стварэнне сумеснай мадэлі ШІ з Расеяй
Акадэмія навук абмяркоўвае стварэнне сумеснай мадэлі ШІ з Расеяй

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.