Лепшыя не карыстаюцца, горшыя злоўжываюць: фінтэх расказаў, чаму не спрацаваў неабмежаваны аплатны адпачынак
Фінтэх-стартап Bolt нейкі час таму дазволіў супрацоўнікам браць колькі заўгодна дзён адпачынку за яго кошт (paid time off). Але нешта пайшло не па плане, і палітыку толькі што адмянілі. «Гучыць прагрэсіўна, але на практыцы зусім не працуе», — адзначыў заснавальнік і генеральны дырэктар стартапа Раян Брэслоў.
«Калі працягласць адпачынку не вызначана, добрыя супрацоўнікі не бяруць яго. А дрэнныя бяруць занадта шмат», — напісаў Брэслоў у LinkedIn. Па яго словах, з-за гэтага першыя выгараюць, а другія робяцца больш нахабными. У выніку ў кампаніі спее пачуццё «несправядлівасці».
Таму было вырашана зафіксаваць аплатны адпачынак — ён будзе складаць традыцыйныя 4 тыдні ў год для ўсіх супрацоўнікаў (або даўжэй у залежнасці ад стажу).
Брэслоў дадаў, што калі кампанія патрабуе ад людзей суперінтэнсіўнай працы — хутчэй, старанней, якасней, — то абавязана таксама сур’ёзна ставіцца да іх адпачынку, у тым ліку выразна пазначыць, які ім належыць адпачынак.
Bolt быў заснаваны ў 2014 годзе і базуецца ў Сан-Францыска. Спецыялізуецца на распрацоўцы плацежных тэхналогій. За ўвесь час стартап прыцягнуў каля $1 млрд інвестыцый.
Як адзначае Business Insider, у апошнія гады ўсё больш кампаній у якасці бонуса прапануюць неабмежаваны аплатны адпачынак. Таксама выйшаў шэраг даследаванняў аб падобнай палітыцы і аб тым, наколькі актыўна людзі ім карыстаюцца.
Напрыклад, эйчар-платформа Namely ў 2022 годзе высветліла, што маючы неабмежаваныя магчымасці супрацоўнікі ў сярэднім бяруць 12,09 дня ў год у параўнанні з 11,36 у тых, у каго аплатны адпачынак лімітаваны. Кампанія Expedia ў тым жа годзе палічыла, што супрацоўнікі з безлімітным адпачынкам бяруць на 3,5 дня выходных больш за сярэдняе па ЗША. А вось джобборд Joblist сцвярджаў, што амерыканскія супрацоўнікі на фултайме пры безлімітным адпачынку ў сярэднім бяруць 10 дзён выходных супраць сярэдніх 11, калі ўлічваць усе палітыкі кампаній.
Читать на dev.by