Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Людзі губляюць сябе: псіхолаг распавёў, як пацыенты перажываюць з-за ШІ

Business Insider пагутарыў з псіхолагам з дваццацігадовым досведам аб тым, як імклівае распаўсюджванне штучнага інтэлекту адбіваецца на маральным стане людзей.

Пакінуць каментарый

Паводле назіранняў Элейн Райан, за апошні год людзі сталі ўсё часцей скардзіцца на трывогу, звязаную з ШІ. Тэхналогія не проста пагрукалася ў нашае жыццё, а адчыніла дзверы нагой. Знянацку ШІ стаў паўсюль: на працы, у медыцыне, у вучобе, у творчасці. Людзі ў разгубленасці. Яны перажываюць не проста за тое, што могуць страціць працу, а што могуць страціць сваю значнасць. Некаторыя губляюць пачуццё ідэнтычнасці — усведамленне чалавекам самога сябе і свайго месца ў свеце.

Людзі прыходзяць да псіхолага з пытаннем, дзе цяпер гэтае самае «іх месца» і што яны могуць прапанаваць свету такога, чаго яшчэ не можа прапанаваць ШІ. Падобныя пытанні зыходзяць з глыбінных у псіхалогіі рэчаў, напрыклад, страху быць недастаткова добрым або быць адкінутым.

Райан кажа, што сама выкарыстоўвае ШІ па працы і ў асабістых мэтах. Напрыклад, ШІ растлумачыў ёй вынікі яе аналізаў лепш за доктара. З аднаго боку, гэта ўражвае, але з другога — робіцца не па сабе.

І хоць ШІ ужо ўмее вельмі шмат, далёка не ўсе ўмеюць працаваць з тэхналогіяй, і гэта нараджае страх — страх апынуцца па-за гульнёй, быць замененым, стаць непатрэбным. Калі нешта нечалавечае аказваецца лепшым за нас, яно наводзіць на думку, што, магчыма, мы ніколі нічога з сябе асабліва не ўяўлялі.

Гэта не толькі адбіваецца на кар’еры людзей, але і праяўляецца ў астатнім жыцці: у адносінах, фінансах, у духоўным, і людзі пачынаюць сыходзіць у сябе. Яны перастаюць тварыць, закрываюцца ад свету, таму што: «Які сэнс?»

Такім людзям Райан кажа, што трывога наконт ШІ — толькі адзін з відаў трывогі, а псіхолагі ведаюць, як з ёй мець справу. Некаторыя людзі адаптуюцца, некаторыя — замыкаюцца. Важна тое, як ШІ падаецца: як інструмент для людзей ці як сіла, якая пераўзыходзіць людзей.

Таксама яна раіць не пазбягаць ШІ, калі ён наводзіць на вас страх, таму што пазбяганне падсілкоўвае страх. Наадварот, трэба рабіць невялікія крокі ў напрамку таго, што палохае: разуменне аслабляе і страх, і трывожнасць у цэлым.

Тым, хто не ходзіць да псіхолагаў, Райан рэкамендуе самастойна прагаварыць, што менавіта з’яўляецца крыніцай страху, якія думкі ён выклікае і як адчуваецца ў целе, і што з гэтым можна рабіць. Калі вы заўважаеце, што спрабуеце «сыходзіць ад тэмы» — не чытаеце пра ШІ, не карыстаецеся, перастаеце вучыцца, — пастарайцеся наадварот патроху разбірацца з ёй. Тэма ШІ сапраўды новая, але рэакцыя людзей на яе — не, падсумоўвае псіхолаг. Мэта — не спаборнічаць з машынай, а захаваць тое, што робіць нас людзьмі: досвед, глыбіню, эмацыйны інтэлект — гэта па-ранейшаму важней, чым нам здаецца.

Айцішнікам падрыхтавацца: «хросны бацька» ШІ назваў прафесіі дзе заменяць усіх. І дзе не заменяць
Айцішнікам падрыхтавацца: «хросны бацька» ШІ назваў прафесіі, дзе заменяць усіх. І дзе не заменяць
Па тэме
Айцішнікам падрыхтавацца: «хросны бацька» ШІ назваў прафесіі, дзе заменяць усіх. І дзе не заменяць
CEO Google DeepMind: з ШІ мы будзем «каланізаваць галактыку» ўжо праз пяць гадоў
CEO Google DeepMind: з ШІ мы будзем «каланізаваць галактыку» ўжо праз пяць гадоў
Па тэме
CEO Google DeepMind: з ШІ мы будзем «каланізаваць галактыку» ўжо праз пяць гадоў
Чытайце таксама
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2
В России создали бесплатного конкурента генератора картинок DALL-E 2
2 каментарыя
Hyundai запустила институт искусственного интеллекта
Hyundai запустила институт искусственного интеллекта
Hyundai запустила институт искусственного интеллекта
Авторы фильма с помощью дипфейков убрали 30 фраз со словом «f*ck», чтобы смягчить возрастной рейтинг

1 каментарый
Tencent разработала нейросеть для восстановления старых фотографий
Tencent разработала нейросеть для восстановления старых фотографий
Tencent разработала нейросеть для восстановления старых фотографий

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.