«Людзям трэба плаціць як мага больш»: генеральны дырэктар Nvidia заявіў, што сам так і робіць
Генеральны дырэктар Nvidia Джэнсэн Хуанг заявіў, што кампаніі павінны па магчымасці шчодра плаціць супрацоўнікам.
Генеральны дырэктар Nvidia Джэнсэн Хуанг заявіў, што кампаніі павінны па магчымасці шчодра плаціць супрацоўнікам.
Генеральны дырэктар Nvidia Джэнсэн Хуанг заявіў, што кампаніі павінны па магчымасці шчодра плаціць супрацоўнікам.
На прэс-канферэнцыі ў Тайбэі, дзе праходзіць тэхналагічная выстава Computex 2026, Хуанга спыталі пра сітуацыю вакол Samsung Electronics. Кампанія вырабляе памяць, неабходную для датацэнтраў і ШІ-інфраструктуры, і на фоне ШІ-буму сутыкнулася з ціскам з боку супрацоўнікаў, якія патрабуюць больш справядлівага размеркавання прыбытку. У выніку кіраўніцтва здолела пазбегнуць страйку пасля пагаднення з прафсаюзам пра бонусы.
«Я не эксперт у гэтай галіне, — сказаў Хуанг. — Думаю, людзям трэба плаціць як мага больш. Спытайце маіх супрацоўнікаў — літаральна я менавіта так і раблю». Паводле кіраўніка Nvidia, ён сам прытрымліваецца менавіта такога падыходу. «Я плачу сваім супрацоўнікам столькі, колькі магу. Але гэта проста тое, што раблю я. Гэта не значыць, што так правільна», — дадаў ён.
Тэма кампенсацый становіцца ўсё больш заўважнай на фоне росту даходаў кампаній, звязаных з ШІ-інфраструктурай. Nvidia за апошнія пяць гадоў рэзка вырасла ў кошце дзякуючы попыту на ШІ-чыпы. Акцыі кампаніі падаражэлі больш чым на 1170%, а многія супрацоўнікі, якія валодаюць апцыёнамі, сталі мільянерамі.
Samsung таксама атрымала выгаду ад ШІ-буму: попыт на памяць для датацэнтраў павялічыў кошт і прыбытак кампаніі. Па ўмовах пагаднення з прафсаюзам каля 60% супрацоўнікаў Samsung у Паўднёвай Карэі змогуць атрымаць бонусы. Паводле розных ацэнак, выплаты інжынерам могуць дасягаць прыкладна $330–400 тысяч у гэтым годзе.
Ціск адчуваюць і іншыя кампаніі ў ланцужку паставак ШІ. Bloomberg піша, што TSMC таксама спрабуе супакоіць супрацоўнікаў наконт размеркавання прыбытку. Генеральны дырэктар Сі Сі Вэй на мінулым тыдні правёў унутраную сустрэчу і запэўніў працаўнікоў, што праграма стымулюючых выплат у 2026 годзе будзе расці хутчэй, чым у 2025-м.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.