Лукашэнка загаварыў пра стварэнне «беларускага НАСА»
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам Савміна. Адной з тэст стала стварэнне ў Беларусі ўласнага касмічнага агенцтва, піша БЕЛТА.
Палітык нагадаў, што яшчэ ў савецкі час у краіне сфармавалася касмічная галіна з істотным унёскам у сферы абароны, навукі, сувязі і іншых кірункаў.
«За гады суверэннага развіцця мы дастаткова прасунуліся ў гэтых напрамках, асабліва цяпер, калі знаходзімся пад санкцыямі. Вядзём працу па стварэнні расійска-беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандавання Зямлі звышвысокага разрознення. Пры гэтым большую частку мэтавай апаратуры вырабляе нашае ААТ „Пеленг“. У распрацоўцы знаходзяцца тры касмічныя праграмы Саюзнай дзяржавы», — адзначыў ён.
Зараз асноўныя функцыі па рэгуляванні касмічнай дзейнасці выконвае Нацыянальная акадэмія навук.
«Пытанне простае: чым дрэнная ці недастатковая існуючая структура кіравання? Ці здольная яна цалкам улічваць і паўнавартасна ўдзельнічаць у міжнародных праграмах? І што мы атрымаем ад стварэння „беларускага НАСА“? Ці будзе эфект супастаўны з выдаткамі на новую арганізацыю і яе ўтрыманне?» — задаўся пытаннямі Лукашэнка.
Читать на dev.by