Лукашэнка заявіў, што моладзь трэба падтрымліваць у меру, а то працуючыя «хутка на чацвярэнькі стануць і будуць целяпацца»

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам Савміна. Адной з тэм была дзяржпадтрымка моладзі. Урад унёс праект указа па фармаванні ўмоў для прыцягнення і захавання маладых кадраў на прадпрыемствах.

Пакінуць каментарый

Лукашэнка адзначыў, што дапамога моладзі не павінна пераходзіць у залішнюю апеку, бо ў краіне лішніх грошай няма. Любыя абяцанні падтрымкі і льгот павінны, па яго словах, быць разлічаны і абгрунтаваны. «Хутка гэтыя 4 млн працуючых сагнуцца, на чацвярэнькі стануць і будуць целяпацца. Мы ім не зможам зарплату нармальную плаціць. Хто будзе працаваць? Адкуль возьмем грошы?» — акрэсліў такі варыянт развіцця падзей Лукашэнка. Узгаданая лічба — колькасць занятага ў эканоміцы насельніцтва.

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць. А тыя, хто сёння працуе, вы што, гатовы са сваёй зарплаты палову ўзяць і аддаць на льготы камусьці? Не гатовы. Давайце вяртацца да рэалій сённяшняга дня і разумець, чаго гэта каштуе», — сказаў палітык.

Таксама быў закрануты пытанне магістратуры. Лукашэнка нагадаў, што яшчэ некалькі гадоў таму, калі тэма была папулярная, сказаў, што «ніякага Балонскага працэсу, у нас нармальная адукацыя». «Я памятаю гэтую размову. Вы што, у беларускіх універсітэтах будзеце рыхтаваць для замежжа людзей?» — спытаўся ён. І дадаў, што ў Беларусі вучыцца шмат замежнікаў, якія хацелі б у магістратуру, а яны за ўсю адукацыю плацяць грошы. Таму іх за іх грошы можна навучаць «колькі хочаце гадоў», а потым яны могуць ехаць «куды заўгодна працаваць», сказаў палітык.

Таксама ён сказаў, што ў лік прыярытэтаў дзяржавы ўваходзіць будаўніцтва жылля для вайскоўцаў і шматдзетных сем’яў. Але даў зразумець, што хопіць будаваць у Мінску. «Што мы робім? Мы навошта шматдзетныя сем'і сцягваем да Мінска? Яны павінны, як усе, жыць па ўсёй краіне. Раўнамернае размеркаванне рабочых рук, рабочай сілы, як гэта было ў савецкія часы», — заявіў Лукашэнка. Сказаў, што за межамі гарадоў можна будаваць яшчэ і дамы з участкамі. «Трэба капашыцца ў зямлі і нешта рабіць сваімі рукамі. Мы пра гэта забыліся, пачалі ў Мінску, абласных цэнтрах будаваць жыллё для шматдзетных», — адзначыў ён.

Лукашэнка загадаў прыдумаць, як утрымаць перспектыўную моладзь у краіне. І параіў ёй нікуды не бегчы, інакш потым пашкадуе
Па тэме
Лукашэнка загадаў прыдумаць, як утрымаць перспектыўную моладзь у краіне. І параіў ёй нікуды не бегчы, інакш потым пашкадуе
ІТ у лідарах па долі моладзі сярод супрацоўнікаў у Беларусі
Па тэме
ІТ у лідарах па долі моладзі сярод супрацоўнікаў у Беларусі

Читать на dev.by