Маск будзе асабіста ўхваляць кожнага новага супрацоўніка Tesla

Інвестары Tesla заклікалі Ілана Маска надаваць больш часу кампаніі — і ён іх пачуў. У нядаўнім лісце, які трапіў у распараджэнне Insider, бізнэсовец паведаміў, што цяпер абсалютна ўсе супрацоўнікі і падрадчыкі змогуць быць нанятыя толькі пасля атрымання яго асабістай ухвалы па імэйле.

3 каментарыя

Ліст з інфармацыяй пра новаўвядзенне гендырэктар адправіў у панядзелак. Ён растлумачыў, што хоча лепш разумець, як кампанія ажыццяўляе падбор персаналу. Менеджары цяпер маюць раз на тыдзень дасылаць яму спіс кандыдатаў на ўхваленне.

Летась Tesla наняла прыкладна 30 тысяч чалавек, а штат дасягнуў 130 тысяч. За 2022 год кампанія атрымала больш як 3,6 млн заявак ад ахвотных працаваць на яе.

Зрэшты, адзначае Insider, пра жаданне, каб яму на зацвярджэнне падавалі кожнага кандыдата на працу ў Tesla, у такім лісце Маск ужо заяўляў у 2019 годзе. Новы ліст мільярдэр разаслаў праз некалькі дзён па тым, як паказаў новага гендырэктара для Twitter. Праз некалькі тыдняў пост зойме Лінда Якарына, якая кіравала аддзелам рэкламы і партнёрстваў у медыяхолдынгу NBCUniversal. Маск стане тэхнічным дырэктарам сацсеткі і будзе кіраваць прадуктовай распрацоўкай.

Инвесторы Tesla потребовали от правления приструнить Маска и заставить заняться компанией
По теме
Инвесторы Tesla потребовали от правления приструнить Маска и заставить заняться компанией
У Twitter засталася толькі траціна супрацоўнікаў. А інжынераў абавязалі штотыдзень даваць справаздачу перад Маскам аб праведзенай працы
Па тэме
У Twitter засталася толькі траціна супрацоўнікаў. А інжынераў абавязалі штотыдзень даваць справаздачу перад Маскам аб праведзенай працы
Цяпер дакладна: Маск назваў новую гендырэктарку Twitter
Па тэме
Цяпер дакладна: Маск назваў новую гендырэктарку Twitter

Читать на dev.by