«Мітусня і ўрон»: Маск тэлефануе рэкламадаўцам і просіць іх не сыходзіць з Twitter. Тыя баяцца канфрантацыі
Многія буйныя брэнды і рэкламныя агенцтвы прыпынілі выдаткі на рэкламу ў Twitter праз турботы з нагоды «асаблівага падыходу» Ілана Маска да кантролю за кантэнтам і звальненняў супрацоўнікаў.
Многія буйныя брэнды і рэкламныя агенцтвы прыпынілі выдаткі на рэкламу ў Twitter праз турботы з нагоды «асаблівага падыходу» Ілана Маска да кантролю за кантэнтам і звальненняў супрацоўнікаў.
Паводле звестак Financial Times, пасля масавых звальненняў у сацсетцы многія рэкламныя агенцтвы пазбавіліся кантактаў з рэкламным аддзелам кампаніі. Паводле слоў крыніц, праз недахоп персаналу брэнды не змаглі атрымліваць зваротную сувязь наконт мінулых рэкламных кампаній, іншыя скардзяцца на тэхнічныя непаладкі, якія замінаюць. «Мітусня, урон — нічога падобнага раней не здаралася. Ніколі», — заявіў топ-менеджар аднаго з найбуйнейшых рэкламных агенцтваў.
Па думку іншай крыніцы, Маск «адпужвае нават тых рэкламадаўцаў, якія хацелі, каб ён дамогся поспеху». Выданне сцвярджае, што бізнэсовец спрабаваў асабіста тэлефанаваць кіраўніцтву шэрагу брэндаў, «каб адчытаць іх». Паводле слоў высокапастаўленага суразмоўцы ў галіне, брэнды вырашылі скараціць траты да неабходнага мінімуму, каб пазбегнуць канфрантацыі з бізнэсоўцам.
Пры гэтым Маск падрабязна расказваў пра працу Twitter, уразіўшы сваімі ведамі. «Ён ведае больш, чым калі-небудзь ведаў [былы выканаўчы дырэктар] Джэк Дорсі. Ён вельмі глыбока занурыўся ў бізнэс», — заявіў топ-менеджар аднаго з вядучых рэкламных агенцтваў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.