Маск хоча судзіцца з Microsoft

Microsoft паведаміла, што наступнага тыдня ейная рэкламная платформа перастане падтрымліваць Twitter. Прычына — сацсетка зрабіла платным свой API, і Microsoft не хоча плаціць, піша Bloomberg.

1 каментарый

Гаворка вядзецца пра сэрвіс Smart Campaigns, які дазваляе рэкламадаўцам кіраваць кампаніямі ў сацсетках, уключна з Facebook, Instagram і LinkedIn. Ад 25 красавіка карыстальнікі не змогуць праз яе ствараць твіты і чарнавікі, не будуць бачыць папярэднія твіты і паказчыкі ўцягнутасці.

Уладальнік Twitter Ілан Маск у адказ заявіў, што тэхнагігант незаконна выкарыстоўваў даныя з Twitter для навучання сваіх АІ-прадуктаў. «Пара падаваць у суд», — напісаў ён.

Microsoft — найбуйнейшы інвестар OpenAI, кампаніі, ля вытокаў якой стаяў Маск, але пазней пакінуў яе. Цяпер бізнэсовец плануе запусціць свайго канкурэнта OpenAI і яе чатбота ChatGPT.

Маск створыць «праўдзівы АІ», назаве TruthGPT
Па тэме
Маск створыць «праўдзівы АІ», назаве TruthGPT

Читать на dev.by