Маск шукае геймдэў-распрацоўшчыкаў для сваёй студыі

Маск абвясціў пра набор распрацоўшчыкаў у студыю, якая павінна «зноў зрабіць відэагульні вялікімі». Бізнесмен хоча такім чынам канкурыраваць з буйнымі «ангажаванымі» распрацоўшчыкамі.

Пакінуць каментарый

«Калі вы зацікаўлены ў стварэнні супервясёлых, рэвалюцыйных відэагульняў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, дашліце прыклады вашых папярэдніх прац па відэагульнях», — напісаў Маск. Рэзюмэ і партфоліа можна дасылаць на адрас gamestudio@x.ai.

Ідэя стварыць студыю з’явілася ў Маска ў лістападзе мінулага года. Білі Маркус, адзін з аўтараў Dogecoin, раскрытыкаваў ідэалагічную ангажаванасць распрацоўшчыкаў і журналістаў у гульнявой індустрыі.

Маск яго падтрымаў і заявіў, што сапраўдныя геймеры адмаўляюць «маніпулятыўную лухту» і цэняць аўтэнтычнасць. «Занадта шмат гульнявых студый належаць буйным карпарацыям, — адзначыў Маск. — xAI адкрые геймстудыю з ШІ, каб зноў зрабіць гульні вялікімі».

Бізнесмен вырашыў зрабіць гульнявую студыю падраздзяленнем xAI. Паводле яго слоў, студыя будзе выкарыстоўваць перадавыя тэхналогіі ШІ і вылічальныя магутнасці xAI, уключаючы 100 000 графічных працэсараў Nvidia, каб ствараць унікальныя гульні. Пакуль невядома, у якім жанры будуць распрацоўвацца гульні і якія менавіта праекты знаходзяцца ў працы.

OpenAI перадумала станавіцца камерцыйнай. Маск: не веру
Па тэме
OpenAI перадумала станавіцца камерцыйнай. Маск: не веру
У Маска цяпер ёсць уласны «зорны» горад
Па тэме
У Маска цяпер ёсць уласны «зорны» горад
Робаты Neuralink імплантуюць нейрачыпы дакладней за людзей. Маск: хутка хірургі будуць не патрэбныя
Па тэме
Робаты Neuralink імплантуюць нейрачыпы дакладней за людзей. Маск: хутка хірургі будуць не патрэбныя

Читать на dev.by