Маск абвінаваціў экс-жонку Безаса ў разбурэнні заходняй цывілізацыі сваёй дабрачыннасцю. Яна падвоіла актыўнасць

Макензі Скот дасталася ад Ілана Маска за тое, што яна няправільна распараджаецца грашыма, якія атрымала ад свайго былога мужа Джэфа Безаса.

7 каментарыяў

«„Супер-багатыя экс-жонкі, якія ненавідзяць сваіх былых мужоў, маюць быць у спісе „Прычын, чаму загінула заходняя цывілізацыя“», — напісаў Маск на пачатку сакавіка. Пазней ён выдаліў пост.

На выпады мільярдэра Скот не звяртае ўвагі. Два дні таму яна абвясціла, што раздасць $640 млн 361 арганізацыі: 279 з іх атрымаюць па $2 млн, а астатнія — па $1 млн. Гэта амаль у 2,5 разы больш за тыя $250 млн, якія яна паабяцала ахвяраваць летась.

Чым менавіта яму не дагадзіла Скот, Маск не ўдакладніў. Дзяўчына актыўна падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя ў тым ліку на дапамогу жанчынам і меншасцям. У сваім блогу ў 2022 годзе Скот казала, што на той момант ужо раздала каля $2 млрд 343 арганізацыям, якія прадстаўляюць інтарэсы людзей з сацыяльна неабароненых слаёў. Маск між тым з’яўляецца заўзятым крытыкам усяго, што тычыцца прасоўвання разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці (diversity, equity, inclusion — DEI) на працоўным месцы.

Маск выбухнуў цэлай тырадай — абвінаваціў Google у расізме
Па тэме
Маск выбухнуў цэлай тырадай — абвінаваціў Google у расізме

«DEI — усяго толькі сінонім расізму. Ганьба ўсім, хто яго выкарыстоўвае», — адзначаў ён у студзені.

Раней бізнэсмен ужо папракаў Скот за тое, што яна марнуе мільярды долараў на філантропію. У маі 2022 года ён заявіў, што дэмакратычная партыя прыгнятае яго кампаніі, бо Скот рабіла ахвяраванні камітэтам у падтрымку яе кандыдатаў, якія выстаўлялі сябе дабрачыннымі арганізацыямі.

Скот і Безас правялі ў шлюбе 25 гадоў і развяліся ў 2019 годзе. У выніку Скот атрымала пакет акцый Amazon коштам $38 млрд. Цяпер яе багацце ацэньваецца ў $36 млрд.

Безас: не трэба ісці на кампраміс з калегамі
Па тэме
Безас: не трэба ісці на кампраміс з калегамі
Amazon заблакавала «разумны дом» інжынеру Microsoft за расісцкі каментар, якога не было
Па тэме
Amazon заблакавала «разумны дом» інжынеру Microsoft за расісцкі каментар, якога не было

Читать на dev.by