«Мне сысці?» Маск спытаў падпісчыкаў у Twitter, ці заставацца яму гендырэктарам
Дзеянні Ілана Маска за перыяд яго кіравання Twitter — звальненні, блакаванні акаўнтаў, канфлікты з партнёрамі — сустрэлі шквал крытыкі. На тле гэтага бізнэсовец у нядзелю прапанаваў падпісчыкам вырашыць свой лёс у сацсетцы.

«Ці мушу я сысці з пасады кіраўніка Twitter?» — спытаў Маск, дадаўшы, што паслухаецца карыстальнікаў пры любым выніку.
На момант публікацыі большасць рэспандэнтаў выказаліся за сыход Маска.
Хто возьме на сябе яго функцыі ў такім разе і калі гэта можа адбыцца, невядома. У лістападзе Axios паведамляў, што Маск плануе надаваць менш часу Twitter і знайсці сабе замену.
У іншым пасце Маск прыстрашыў карыстальнікаў, што трэба быць асцярожнымі ў сваіх жаданнях — а то яны могуць споўніцца.
As the saying goes, be careful what you wish, as you might get it
Мільярдэр любіць ладзіць галасаванкі: у мінулым ён ужо пытаўся ў падпісчыкаў, ці варта яму прадаваць акцыі Tesla — што праўда, потым выявілася, што рашэнне было прынятае загадзя, а таксама «чый Крым» — і потым апраўдваўся за гэтую апытанку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.