Twitter прагаласаваў за адстаўку Маска
Некалькі гадзін таму ўладальнік Twitter Ілан Маск запусціў галасаванне пра тое, ці варта яму сысці з пасады гендырэктара. Прадпрымальнік паабяцаў, што выканае волю карыстальнікаў сацсеткі.
Некалькі гадзін таму ўладальнік Twitter Ілан Маск запусціў галасаванне пра тое, ці варта яму сысці з пасады гендырэктара. Прадпрымальнік паабяцаў, што выканае волю карыстальнікаў сацсеткі.
Некалькі гадзін таму ўладальнік Twitter Ілан Маск запусціў галасаванне пра тое, ці варта яму сысці з пасады гендырэктара. Прадпрымальнік паабяцаў, што выканае волю карыстальнікаў сацсеткі.
Галасаванне завяршылася. Амаль 58% з 17,5 млн тых, хто ўзяў удзел у апытанні, не хочуць, каб ён працягваў кіраваць Twitter. Як піша Bloomberg, Маск правёў на пасадзе 53 дні, за якія кампанія перажыла шмат розных узрушэнняў — ад сыходу топ-менеджараў і рэкламадаўцаў да звальнення паловы штату, рэзкіх змяненняў правілаў карыстання і жанглявання падпіскамі.
Should I step down as head of Twitter? I will abide by the results of this poll.
— Elon Musk (@elonmusk) December 18, 2022
Маск купіў Twitter 27 кастрычніка і ўвесь гэты час надаваў у асноўным сацсетцы на шкоду іншым сваім кампаніям, уключна са SpaceX і Tesla. З таго часу акцыі аўтавытворцы страцілі амаль траціну кошту.
Пытанне ў тым, ці стрымае Маск слова. Хто можа замяніць яго, незразумела — за апошнія некалькі месяцаў амаль усе менеджары былі звольненыя або звольніліся самі. Маск вынікі галасавання пракаментаваў словамі пра тое, што сярод тых, хто мог бы ўзначаліць і весці кампанію да поспеху, ахвотных узяцца за працу няма. «Пераемніка няма», — канстатаваў бізнэсовец. Ён дадаў, што ад мая Twitter на ўсіх парах ляціць да банкруцтва.
No one wants the job who can actually keep Twitter alive. There is no successor.
— Elon Musk (@elonmusk) December 19, 2022
Маск палохае Twitter магчымымі фінансавымі праблемамі на працягу ўсяго часу ў ролі СЕО — яшчэ ў сваім першым звароце да супрацоўнікаў Twitter у лістападзе ён казаў, што кампанія цалкам можа збанкрутаваць, калі не пачне больш зарабляць. Цяпер яна вінная банкам Уол-Стрыт $13 млрд, і знайсці інвестараў, якіх бы зацікавіў гэты доўг, яны не змаглі.
Раней Маск казаў, што будзе на пасадзе часова — толькі для таго, каб правесці некаторую рэарганізацыю, якая нібыта неабходная для росквіту сацсеткі. Дзеля гэтага ён нават часам падначоўвае ў штаб-кватэры Twitter у Сан-Францыска — і прымушае іншых.
Між тым акцыі Tesla на прэмаркеце ў панядзелак падаражэлі на 4,8%. Аднак ад пачатку года кампанія страціла 57% кошту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
нет конечно, их наверное даже разбанили - ведь и сам маск рекламит крипту
А не всё равно?