Маск: паядынак з Цукербергам будзе транслявацца ў Twitter

Ілан Маск заявіў, што яго бой у клетцы з гендырэктарам Meta Маркам Цукербергам будзе паказаны ў жывым эфіры на платформе Х (экс-Twitter). Калі ён адбудзецца, пакуль не вядома. 

3 каментарыя

Маск дадаў, што ўсе атрыманыя сродкі пойдуць на дабрачыннасць. Зрэшты, Цукерберг лічыць, што ім варта выбраць надзейнейшую пляцоўку для збору ахвяраванняў. Маск таксама сказаў, што днямі падымае гантэлі — прыносіць іх на працу, бо няма часу на трэніроўкі.

Адзін з карыстальнікаў Х спытаў, у чым сэнс гэтай бойкі. Прадпрымальнік адказаў, што бой — гэта «цывілізаваная форма вайны. Мужчынам падабаецца вайна».

Два мільярдэры дамовіліся высветліць стасункі боем у клетцы ў чэрвені. Тады Маск раззлаваўся на планы Meta запусціць Threads, канкурэнта Х. Адзін з карыстальнікаў параіў Маску быць асцярожнейшым, бо Цукерберг захапляецца джыу-джыцу, на што Маск адказаў, што згодны на паядынак у клетцы. Апанент адразу прыняў выклік і прапанаваў прызначыць месца.

Абодва наладжаныя вельмі сур’ёзна. Маск заяўляў, што паядынак можа адбыцца ў рымскім Калізеі. Таксама ён кажа, што пераможа, калі бой будзе кароткім, і дадаў, што ён значна цяжэйшы за Цукерберга. У адваротным выпадку супернік возьме трываласцю. Цукерберг заявіў, што гатовы біцца хоць сёння, і прапанаваў Маску 26 жніўня, але той пакуль не адказаў.

Маск паабяцаў пагутарыць з гендырэктарам Apple наконт камісій App Store
Па тэме
Маск паабяцаў пагутарыць з гендырэктарам Apple наконт камісій App Store
Маск: аўдыторыя Х (экс-Twitter) б’е рэкорды
Па тэме
Маск: аўдыторыя Х (экс-Twitter) б’е рэкорды
Threads за два тыдні страціў 70% карыстальнікаў
Па тэме
Threads за два тыдні страціў 70% карыстальнікаў

Читать на dev.by