Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас

Бізнэсмен мае намер перанесці ў Тэхас штаб-кватэры дзвюх сваіх кампаній, зарэгістраваных у Каліфорніі. Раней у 2021 годзе туды пераехаў галаўны офіс Tesla.

Пакінуць каментарый

Нагодай да такога рашэння стаў новы закон Каліфорніі, які дазваляе адміністрацыі навучальных устаноў не апавяшчаць бацькоў аб рашэнні дзяцей змяніць гендарную ідэнтыфікацыю. Маск заявіў, што штаб-кватэра X з Сан-Францыска пераедзе ў Осцін, а штаб-кватэра SpaceX пераедзе з Хотарна бліжэй да пускавой пляцоўкі кампаніі таксама ў Тэхасе.

«Гэта апошняя кропля. Праз гэта і папярэднія законы, якія атакуюць не толькі сем'і, але і кампаніі, SpaceX перанясе штаб-кватэру з Хотарна ў Тэхас», — напісаў Маск. Ён дадаў, што ўжо казаў губернатару Каліфорніі Гэвіну Ньюсаму, што прыняцце падобных законаў вымусіць пакінуць штат шматлікія сем'і і цэлыя кампаніі.

Tesla, якая мігравала з Каліфорніі ў Тэхас, захавала даследчы цэнтр, а таксама працягвае выпрабоўваць аўтапілот у першым штаце. Эксперты мяркуюць, што перанос штаб-кватэр звязаны таксама з мякчэйшым рэжымам падаткаабкладання ў Тэхасе ў параўнанні з Каліфорніяй.

Tesla провела самые массовые увольнения и закрыла все вакансии, а теперь открыла почти тысячу
По теме
Tesla провела самые массовые увольнения и закрыла все вакансии, а теперь открыла почти тысячу
Суд разрешил Маску не платить $500 млн уволенным сотрудникам Twitter
По теме
Суд разрешил Маску не платить $500 млн уволенным сотрудникам Twitter
Маск послал рекламодателей Х, а теперь передумал и пытается вернуть
По теме
Маск послал рекламодателей Х, а теперь передумал и пытается вернуть

Читать на dev.by