Маск збірае каманду для распрацоўкі канкурэнта ChatGPT
Ілан Маск — сузаснавальнік OpenAI, якая выпусціла ChatGPT, — хоча стварыць новую даследчую лабараторыю для распрацоўкі канкурэнта чатбота, даведаўся The Information.
Апошнімі тыднямі мільярдэр звязваўся з гэтай нагоды з рознымі спецыялістамі па АІ. У тым ліку з даследчыкам штучнага інтэлекту Ігарам Бабушкіным, які нядаўна пакінуў DeepMind, АІ-лабараторыю Alphabet.
Паводле слоў крыніц выдання, Маск і Бабушкін абмяркоўвалі стварэнне каманды для даследаванняў у гэтай галіне. Праект пакуль на ранніх стадыях, ніякіх пэўных планаў па распрацоўцы канкрэтных прадуктаў яшчэ няма. Бабушкін сказаў the Information, што афіцыйна яшчэ не далучыўся да праекта.
OpenAI была заснаваная ў 2015 годзе Маскам і прэзідэнтам стартап-інкубатара Y Combinator Сэмам Альтманам. Маск быў старшынёй OpenAI, якая задумвалася як некамерцыйная арганізацыя, да 2018 года і сышоў на тле канфлікту інтарэсаў.
Ад моманту рэлізу ChatGPT у мінулым лістападзе ў АІ-гонку ўключыліся Google, Meta, кітайскія кампаніі і многія іншыя гульцы тэхнасферы.
Альтман пакуль не задаволены якасцю ChatGPT. Маск між тым лічыць, што чатбот «страшэнна добры».
Читать на dev.by