Вашуйце або звальняйцеся: Маск адправіў супрацоўнікам Twitter ліст з ультыматумам

Бізнэсовец адправіў супрацоўнікам Twitter ліст з пагрозамі: або яны пераходзяць на новы «хардкорны» рэжым працы або пакідаюць кампанію з выхадной дапамогай.

6 каментарыяў

Паводле даных The Washington Post, каб застацца ў кампаніі, працаўнікам трэба націснуць «так» па спасылцы ў лісце. Усе, хто не пацвердзіць сваёй згоды да вечара 17 лістапада, атрымаюць выхадную дапамогу ў памеры трохмесячнага заробку. У лісце сказана, што Twitter мае стаць «надзвычай хардкорным»: гэта будзе азначаць «працаваць шмат гадзін з высокай інтэнсіўнасцю».

Раней Маск звольніў некалькіх распрацоўшчыкаў, якія публічна крытыкавалі новага ўладальніка кампаніі. Таксама былі звольненыя пяць топ-менеджараў, у тым ліку генеральны дырэктар сацсеткі і фінансавы дырэктар. На пачатку лістапада кампанія звольніла палову штату (каля 3700 чалавек). Маск забараніў аддаленую працу і заклікаў штат прыгатавацца да «цяжкіх часоў».

Маск назваў дату аднаўлення продажаў падпісак Twitter з сіняй птушкай
Па тэме
Маск назваў дату аднаўлення продажаў падпісак Twitter з сіняй птушкай
Twitter прыпыніў падпіску з сіняй птушкай праз фэйкавыя акаўнты
Па тэме
Twitter прыпыніў падпіску з сіняй птушкай праз фэйкавыя акаўнты
«Ведаеце, што крута? Дзве птушкі»: Tumblr троліць Twitter і прапануе купіць да дзесяці птушак за $40
Па тэме
«Ведаеце, што крута? Дзве птушкі»: Tumblr троліць Twitter і прапануе купіць да дзесяці птушак за $40

Читать на dev.by