Маск прыйшоў у галоўны офіс Twitter з ракавінай

Бізнэсмен наведаў штаб-кватэру сацсеткі, з усяго відаць, для закрыцця ўгоды па куплі Twitter за $44 мільярды.

2 каментарыя

У сацсетках з’явілася відэа, як Маск з’яўляецца ў фае галаўнога офіса з ракавінай у руках. «Уваходжу ў штаб-кватэру Twitter — хай да вас дойдзе», — напісаў бізнэсмен разам з апублікаваным ролікам. Карыстальнікі інтэрпрэтавалі жэст па-рознаму: у каментарах параілі супрацоўнікам Twitter падрыхтавацца, бо Маск раней заяўляў, што штат сацсеткі занадта разадзьмуты. Бізнэсмен плануе скараціць да 75% персаналу кампаніі.

У адказ працаўнікі апублікавалі адкрыты ліст, у якім запатрабавалі ад Маска захавання сваіх працоўных месцаў. Таксама бізнэсмен намякнуў на хуткае завяршэнне ўгоды, абнавіўшы апісанне свайго профілю Twitter надпісам «Chief Twit». Прадстаўнікі Twitter пацвердзілі, што бізнэсмен мае наведаць офіс кампаніі ў Сан-Францыска на гэтым тыдні, але падрабязнасцей будучай сустрэчы не раскрылі.

Пры канцы тыдня мінае тэрмін, які даў суд на афармленне ўгоды па куплі Twitter на абгавораных умовах: па цане $54,20 за акцыю кампаніі. Маск паведаміў інвестарам, што мае намер закрыць працэс куплі да пятніцы, 28 кастрычніка. Навіна пра завяршэнне ўгоды прывяла да росту курса акцый Twitter да $53,31 за акцыю, што крыху ніжэй за прапанаваную мільярдэрам цану.

Vice: Маск разговаривал с Путиным перед публикацией твитов про Украину. Маск: не было такого
По теме
Vice: Маск разговаривал с Путиным перед публикацией твитов про Украину. Маск: не было такого
Insider: Маск предлагал купить Twitter за $41 млрд за несколько дней до возобновления сделки
По теме
Insider: Маск предлагал купить Twitter за $41 млрд за несколько дней до возобновления сделки
Twitter заблокировал аккаунт Канье Уэста за антисемитский твит. Instagram наложил ограничения на его страницу
По теме
Twitter заблокировал аккаунт Канье Уэста за антисемитский твит. Instagram наложил ограничения на его страницу

Читать на dev.by