Маск: урад ЗША меў «поўны доступ» да карыстальніцкіх паведамленняў у Twitter
У інтэрв’ю тэлеканалу Fox News уладальнік Twitter Ілан Маск заявіў, што ў амерыканскіх уладаў быў доступ да прыватнай перапіскі карыстальнікаў сацсеткі.
«Той факт, што ўрадавыя ведамствы, па сутнасці, мелі поўны доступ да ўсяго, што адбываецца ў Twitter, проста шакаваў мяне. Я не знаў гэтага», — адзначыў прадпрымальнік.
На дадатковае пытанне рэпарцёра аб тым, ці тычыцца гэта таксама прыватных паведамленняў юзераў, Маск проста адказаў: «Так».
Маск купіў Twitter мінулага кастрычніка за $44 млрд. Пасля гэтага ён звольніў больш за 70% штату кампаніі.
Таксама ў гутарцы мільярдэр згадаў пра небяспекі АІ для чалавецтва. На яго думку, верагоднасць знішчэння людзей штучным інтэлектам хоць і малая, але яе нельга ігнараваць. Маск сказаў, што хоча стварыць АІ-сістэму для пошуку праўды і разумення сусвету, якая стала б канкурэнтам чатбота ChatGPT.
Читать на dev.by