Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4

На тле ашаламляльнай папулярнасці ChatGPT і з’яўлення мноства прадуктаў-канкурэнтаў, група экспертаў у сферы штучнага інтэлекту і прадстаўнікоў ІТ-галіны заклікала на паўгода прыпыніць навучанне АІ-сістэм, якія будуць магутнейшымі за GPT-4, піша Reuters. Адкрыты ліст пра рызыкі такіх тэхналогій для грамадства і цывілізацыі падпісалі Ілан Маск, Стыў Возняк і яшчэ больш за 1100 чалавек.

4 каментарыя

Ліст складзены некамерцыйнай арганізацыяй Future of Life Institute. Падпісанты заклікаюць паставіць на паўзу распрацоўку прасунутага АІ да таго моманту, пакуль для яго не будуць створаныя, укаранёныя і правераныя экспертамі спецыяльныя пратаколы бяспекі.

«Магутныя АІ-сістэмы мусяць распрацоўвацца толькі тады, калі мы будзем упэўненыя, што яны будуць мець станоўчыя наступствы, а звязаныя з імі рызыкі будуць кіраванымі», — адзначаецца ў лісце.

Таксама ў тэксце гаворыцца пра патэнцыйныя рызыкі, якія нясе занадта прасунуты АІ для грамадства і чалавецтва, у эканамічнай і палітычнай плоскасцях. Распрацоўшчыкаў АІ заклікаюць узаемадзейнічаць з заканадаўцамі і рэгулятарамі.

Трымай руку на пульсе. Самыя свежыя ІТ-вакансіі на jobs.dev.by

АІ пазбавіць працы да 300 млн супрацоўнікаў
Па тэме
АІ пазбавіць працы да 300 млн супрацоўнікаў

Читать на dev.by