Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Mastodon адмовіла пяці інвестарам, каб застацца незалежнай

Заснавальнік сацсеткі Яўген Рачко заявіў, што адмовіў пяці амерыканскім інвестарам укласці «сотні тысяч долараў» у падтрымку Mastodon пасля яго хуткага росту.

2 каментарыя

«Mastodon не ператворыцца ў тое, што вы ненавідзіце ў Twitter: магчымасць продажу скандальнаму мільярдэру, закрыцця, банкруцтва і гэтак далей. Гэта розніца ў парадыгмах [паміж платформамі]», — сказаў Рачко. Бізнэсовец заявіў, што некамерцыйны статус платформы — «недатыкальны», а незалежнасць сацсеткі стала прывабнай для карыстальнікаў.

Паводле слоў Рачко, доўгатэрміновая мэта кампаніі — замяніць Twitter і іншыя камерцыйныя сацсеткі. Паводле даных Financial Times, бізнэсовец — адзіны акцыянер Mastodon, яго заробак у 2021 годзе складаў 2400 еўра на месяц.

Цяпер платформа працуе на ахвяраванні, штомесячная сума данатаў складае больш за 25 тысяч фунтаў стэрлінгаў, а данатараў на Patreon больш за 8500 чалавек. У лістападзе аўдыторыя сэрвісу была каля 2,5 мільёнаў карыстальнікаў.

Маск заявіў што Twitter не збанкрутуе. Прынамсі пакуль
Маск заявіў, што Twitter не збанкрутуе. Прынамсі пакуль
Па тэме
Маск заявіў, што Twitter не збанкрутуе. Прынамсі пакуль
Bloomberg: Маск сыдзе з пасады гендырэктара Twitter. На яго месца ўжо ёсць кандыдаты
Bloomberg: Маск сыдзе з пасады гендырэктара Twitter. На яго месца ўжо ёсць кандыдаты
Па тэме
Bloomberg: Маск сыдзе з пасады гендырэктара Twitter. На яго месца ўжо ёсць кандыдаты
Экс-супрацоўнік Twitter атрымаў больш за 3 гады турмы за шпіянаж на карысць Саудаўскай Аравіі
Экс-супрацоўнік Twitter атрымаў больш за 3 гады турмы за шпіянаж на карысць Саудаўскай Аравіі
Па тэме
Экс-супрацоўнік Twitter атрымаў больш за 3 гады турмы за шпіянаж на карысць Саудаўскай Аравіі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Паважаю прынцыповасць

Anonymous
Anonymous
0

Mastodon не превратится в то, что вы ненавидите в Twitter

Свитер был ненавидим совсем не за это, а за цензуру и за echo chambers