Маск заявіў, што Twitter не збанкрутуе. Прынамсі пакуль
Ілан Маск лічыць, што падстаў для турбот няма, як і рызык банкруцтва сацсеткі.
Ілан Маск лічыць, што падстаў для турбот няма, як і рызык банкруцтва сацсеткі.
Ілан Маск лічыць, што падстаў для турбот няма, як і рызык банкруцтва сацсеткі.
«Twitter пакуль што не ў бяспецы, але і не знаходзіцца на шляху да банкруцтва. Яшчэ шмат працы трэба будзе зрабіць», — напісаў ён. Раней СМІ паведамлялі, што бізнэсовец не выключае банкруцтва Twitter, калі сацсетка не зможа зарабляць больш сродкаў, чым выдаткоўвае. Паводле даных Information, Маск паведаміў супрацоўнікам, што ў 2023 годзе кампанія можа сутыкнуцца з «адтокам сродкаў у некалькі мільярдаў долараў».
У сярэдзіне снежня Маск запусціў апытанне сярод карыстальнікаў сацсеткі, прапанаваўшы вырашыць, ці застацца яму на пасадзе кіраўніка кампаніі, ці сысці. Бізнэсовец паабяцаў, што паступіць так, як вырашаць карыстальнікі. Больш за палову тых, хто прагаласаваў, выступілі за тое, каб ён сышоў з пасады гендырэктара сацсеткі. Пасля гэтага Маск заявіў, што пакіне пасаду, калі знойдзе пераемніка. «Я пакіну пасаду генеральнага дырэктара Twitter, як толькі знайду кагосьці досыць бязглуздага, хто пагодзіцца на гэтую працу», — напісаў ён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.