Mcdonald's будзе выкарыстоўваць генератыўны АІ ад Google

Кампаніі абвясцілі аб супрацоўніцтве: ад 2024 года Mcdonald’s пачне маштабнае тэхналагічнае абнаўленне з укараненнем генератыўнага штучнага інтэлекту.

Пакінуць каментарый

Абнаўленне ўключае ўсталёўку новага абсталявання і софту, а таксама выкарыстанне воблачных сэрвісаў Google Cloud. Праграма ахопіць тысячы ўстаноў ва ўсім свеце. Штучны інтэлект будуць прымяняць для аналізу велізарных аб’ёмаў даных. Гэта дазволіць аптымізаваць працоўныя працэсы і палепшыць якасць абслугоўвання.

Пакуль кампанія не раскрыла падрабязнасцяў прымянення АІ. У заяве толькі пазначана, што новыя тэхналогіі дапамогуць менеджарам хутчэй выяўляць і вырашаць праблемы ў бізнэс-працэсах. Таксама АІ спросціць працу персаналу і створыць новыя магчымасці для кліентаў. Напрыклад, Wendy’s ужо выкарыстоўвае такі падыход і тэсціруе сістэму АІ для прыёму заказаў.

Акрамя таго, Mcdonald’s укарэніць новую аперацыйную сістэму, якая будзе сінхранізаваць працу мабільнай праграмы і кіёскаў для самастойнага афармлення заказаў. У выніку мае атрымацца адзіны і інтуітыўна зразумелы карыстальніцкі інтэрфейс.

Google расказала, як аднавіць зніклыя файлы на «Дыску»
Па тэме
Google расказала, як аднавіць зніклыя файлы на «Дыску»
Google паказала магутную АІ-мадэль — «забойцу» ChatGPT
Па тэме
Google паказала магутную АІ-мадэль — «забойцу» ChatGPT
Google прыдумала новы спосаб перамагчы блакавальшчыкаў рэкламы
Па тэме
Google прыдумала новы спосаб перамагчы блакавальшчыкаў рэкламы

Читать на dev.by