Mcdonald's адмовіўся ад заказаў з дапамогай АІ пасля факапаў
Mcdonald’s завяршыў выпрабаванне сістэмы прыёму заказаў на базе штучнага інтэлекту. Яе тэсціравалі больш чым у 100 лакацыях фаст фуд-сеткі ў ЗША з 2021 года, піша Sky News.
Сістэма з функцыяй распазнавання голасу была распрацаваная IBM. Тэсціраванне нельга назваць абсалютна паспяховым. У інтэрнэце ўжо даўно выкладваюць гісторыі няўдач АІ — напрыклад, марожанага, упрыгожанага беконам, або няпрошаных курыных нагетсаў на $211, якія сістэма дадала ў адзін заказ. Яшчэ ў адным відэа наведвальніца спрабавала заказаць шкляначку ванільнага марожанага і бутэльку вады, а ў замове з’явілася некалькі марожаных, пакуначкі з кетчупам і алей.
@themadivlog How did I end up a butter #fyp ♬ The Office — The Hyphenate
У выніку Mcdonald’s вырашыў прыбраць тэхналогію з рэстаранаў да канца ліпеня і не працягваць дамовы з IBM. Пры гэтым кампанія ўпэўненая, што зможа ўкараніць тэхналогію ў будучыні. А заказы пакуль будуць прымаць жывыя работнікі.
Читать на dev.by